На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
30 красавiка 2025 у 1746004860
Ніна Атэза / «Зеркало»
«Хапун» на рынку нерухомасці ў Мінску скончыўся, патаннелы даляр не перакрывае дарагіх крэдытаў, а забудоўшчыкі трымаюць цэны і па-ранейшаму робяць выгляд, што ўмовы не змяніліся. Але травень усё расставіць на месцы, піша экспертка рынку нерухомасці Наталля Літоўская ў тэлеграм-канале «Литовская о жилье».
Па водле звестак Нацыянальнага кадастравага агенцтва на раніцу 30 красавіка, за красавік у Мінску былі заключаныя 1188 угодаў з кватэрамі, пакоямі і долямі. Хутчэй за ўсё, па выніках месяца іх колькасць складзе каля 1400, прагназуе Наталля Літоўская.
«Хапун» мінуў, танны даляр ужо не перакрывае дарагіх крэдытаў. «Яшчэ травень у гэтым рэжыме - і неабходнасць актыўна гандлявацца стане відавочнай для ўсіх удзельнікаў рынку», - напісала экспертка па нерухомасці.
Тым не менш, відаць, дэвелаперы вераць у народную плацежаздольнасць - і таму не спяшаюцца пераглядаць цэны на квадратныя метры.
«Попыт падае, на новабудоўлі ў тым ліку - але забудоўшчыкі ідуць супраць хвалі, не змяняючы цэннікі і дзе-нідзе нават падымаючы», - падкрэсліла экспертка.
Чытайце таксама