Студэнтка паспрабавала пераканаць Азаронка, што беларусы, якія ездзяць у Польшчу «на закупы», не монстры. Ён не прыслухаўся
17 жнiўня 2023 у 1692253560
«Зеркало»
Студэнтка Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Кацярына Фільчанка ў новым выпуску шоу «Да!Но» на СТБ паспрабавала давесці прапагандысту Рыгору Азаронку, што беларусы, якія ездзяць па паўсядзённыя тавары ў Польшчу, не монстры.
Праграма была прысвечаная цэламу спектру беларуска-расійскіх адносін. У пачатку шоу Рыгор Азаронак папракнуў беларусаў, якія ездзяць у Польшчу «на закупы».
- У нас, прабачце, мара: паехаць кавы гэтай закупіцца, яшчэ нешта, а там ім раскажуць пра дэмакратыю, якую-небудзь яшчэ хрэнь і ўсё астатняе.
- Чаму вы думаеце, што, калі людзі едуць у Польшчу, каб купіць нейкі тавар, яны слухаюць нешта пра дэмакратыю і адразу становяцца монстрамі ў вашых вачах? - паспрачалася з прапагандыстам студэнтка-медык.
- Бо дзе сэрца тваё, дзе кашалёк твой, там і думкі твае.
- Вельмі перадузята ставіцеся, - папракнула Азаронка Кацярына Фільчанка.
- Я абсалютна перадузята стаўлюся.
- Глядзіце, магчыма, кіраўнікі Польшчы, людзі, якія на чале стаяць, - гэта нашыя ворагі, але звычайныя людзі - да іх неабавязкова трэба ставіцца з такім негатывам.
- Наадварот, мы адкрылі межы. Прыязджайце і купляйце бензін, соль, запалкі і цукар.
- Але самі ні ў якім разе не едзьце туды?!
- Колькі было гісторый, калі дальнабойшчыкі проста працавалі, ездзілі, а на межах іх пачыналі вербаваць, яны пераходзілі, нейкія з імі спецслужбы размаўлялі. Гэта ж усё працуе, - упэўнены Азаронак.
Знайшлася ў аўдыторыі шоу і студэнтка, у якой ёсць знаёмы дальнабойшчык, што «абвандраваў усю Еўропу і прыязджае да нас у Рэспубліку Беларусь казаць, якая Еўропа квітнеючая краіна».
- [Ён расказваў:] «Я там столькі апельсінаў наеў, бо яны валяюцца проста на дарозе». Дык, прабач, ты што, у Беларусі гэтых апельсінаў не можаш паесці? - здзівілася знаёмая дальнабойшчыка, што «абвандраваў ўсю Еўропу» - Анастасія Кузняцова з Гомельскага дзяржуніверсітэта.
Іншы студэнт таксама перасцярог беларусаў перад паездкамі за мяжу. Бо падчас вайны з Напалеонам «рускія афіцэры прыйшлі ў Францыю, убачылі, як там людзі жывуць, вярнуліся сюды і зрабілі дзекабрысцкае паўстанне».
- Яны пабывалі, убачылі, што там лепш, прыехалі сюды і вырашылі зрабіць так і ў нас, - абурыўся ўдзельнік шоу.
Чытайце таксама