1. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  2. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  3. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  4. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  5. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  6. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  7. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  8. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
Читать по-русски


Яшчэ некалькі гадоў таму ўкраінцы вельмі пазітыўна ставіліся да Аляксандра Лукашэнкі, што пацвярджалі яго першыя месцы ў рэйтынгах ацэнкі замежных палітыкаў. Але ў 2022 годзе недавер да яго сярод жыхароў суседняй краіны зашкаліў. Пра гэта сведчаць вынікі сацыялагічнага даследавання, праведзенага ва Украіне ў канцы снежня кампаніяй «Інфа сапіенс» на замову аналітычнага цэнтра «Новая Еўропа».

Фото: Reuters
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Фота: Reuters

Даследаванне было прысвечанае таму, як жыхары краіны ацэньваюць працэс руху Украіны ў ЕС. Таксама ўкраінцаў пыталі пра іх стаўленне да гіпатэтычных мірных перамоваў з Расіяй, давер да міжнародных арганізацый і замежных палітыкаў.

Акурат у апошнім пытанні і ішла гаворка пра Аляксандра Лукашэнку. Выявілася, што яму не давяраюць (хутчэй ці цалкам) 94,3% рэспандэнтаў. У 2021 годзе такіх было нашмат менш — 59,2%. У той жа час пра давер Лукашэнку ў гэтым апытанні заявілі ўсяго 3% украінцаў, у той час як год таму тых, хто давярае, было 29,4%.

Результаты соцопроса, проведенного в Украине во второй половине декабря 2022 года. Скриншот отчета Центра "Новая Европа"
Вынікі сацапытання, праведзенага ва Украіне ў другой палове снежня 2022 года. Скрыншот справаздачы Цэнтра «Новая Еўропа»

У выніку Лукашэнка другі год запар аказаўся на другім месцы ў рэйтынгу недаверу ўкраінцаў. Вышэй за яго — толькі Уладзімір Пуцін. Свайго саюзніка прэзідэнт Расіі, што напала на Украіну, апярэдзіў ненашмат: пра недавер Пуціну паведамілі 97,2% рэспандэнтаў (у 2021 годзе — 76,7%). У даверы расійскаму лідару прызналіся толькі 0,6% (год таму — 12,1%).

Акрамя таго, украінцы моцна не давяраюць кіраўніку Кітая Сі Цзіньпіну і прэзідэнту Венгрыі Віктару Орбану (73% і 69%, амаль у тры разы больш, чым год таму). Таксама ў пяцёрку недаверу ўвайшоў прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон (49,1%, а было 35%). На пяткі яму наступае лідар Турцыі Рэджэп Эрдаган, узровень недаверу да якога (46,6%) вырас больш чым удвая.

Результаты соцопроса, проведенного в Украине во второй половине декабря 2022 года. Скриншот отчета Центра "Новая Европа"
Вынікі сацапытання, праведзенага ва Украіне ў другой палове снежня 2022 года. Скрыншот справаздачы Цэнтра «Новая Еўропа»

А вось у лідарах даверу ва ўкраінцаў аказаліся прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда (86,8%, ці +34% да мінулага года), прэзідэнт ЗША Джо Байдэн (79,4%, ці +30% да мінулага года), кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен і брытанскі прэм’ер Рышы Сунак (73% і 64,2%, у мінулым годзе іх не было ў рэйтынгу), старшыня Еўрапейскага савета Шарль Мішэль (51,3%, рост у два разы).