Опубликовано 18 снежня 2023 у 15.04
Адрес в интернете: https://zerkal0-view.site/news/economics/56585.html    

На «Бабуліну крынку» прызначылі новага гендырэктара. Папярэдняга затрымалі па карупцыйнай справе

Генеральным дырэктарам ААТ «Бабуліна крынка» прызначаны Эдуард Арэшка. Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.

Эдуард Орешко. 18 декабря 2023 года. Фото: t.me/isachenkobel
Эдуард Арэшка. 18 снежня 2023 года. Фота: t.me/isachenkobel

Эдуард Арэшка раней быў антыкрызісным кіраўніком Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага завода, а таксама кіраўніком «Магілёўаблхарчпрама», піша Mogilev Online.

Нагадаем, папярэдняга дырэктара прадпрыемства Генадзя Скітава затрымалі разам з суўдзельнікамі з доказамі злачынства падчас атрымання хабару ў асабліва буйным памеры. Адначасова былі затрыманыя і прадстаўнікі камерцыйных структур, якія маюць дачыненне да схемы.

Чытайце таксама

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO