Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  2. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  3. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  4. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  5. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  6. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  7. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  8. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  9. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  10. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  11. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  12. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  13. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  14. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  15. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  16. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
Читать по-русски


/

Ганна Лукашэнка — нявестка Аляксандра Лукашэнкі — 5 траўня атрымала чарговую ўзнагароду з рук палітыка. Ёй дастаюцца смачныя кавалкі ў арганізацыі прапагандысцкіх праграм, на якія выдаткоўваюць вялікія грошы з бюджэту. Да таго ж адна з кампаній, якую з ёй звязваюць, таксама вельмі нядрэнна зарабляе. Расказваем падрабязнасці.

Невестка Лукашенко Анна Селук получает от него награду. 5 мая 2025 года. Фото: president.gov.by.
Нявестка Лукашэнкі Ганна Сялук атрымлівае ад яго ўзнагароду. 5 траўня 2025 года. Фота: president.gov.by.

Фірмы, звязаныя з нявесткай Лукашэнкі

Ёсць як мінімум дзве кампаніі, якія звязваюць з нявесткай Лукашэнкі Ганнай, таксама вядомай пад псеўданімам Сялук. Гэта «АНСЛ прадакшн», дзе абрэвіятура нагадвае скарочаныя ініцыялы жонкі Дзмітрыя Лукашэнкі па-руску — «АНна Сергеевна Лукашенко». Фармальна яе ўладальнікам названы Андрэй Урублеўскі, якому належыць доля ў 95%. Ён — адзін з падначаленых Дзмітрыя Лукашэнкі, раней быў дырэктарам «Клуба тэніса», якім валодае Прэзідэнцкі спартыўны клуб пад кіраўніцтвам сярэдняга сына палітыка.

А таксама гэта медыяхолдынг «Музычная медыякампанія». Гэтая фірма запісаная на Палац Рэспублікі (30%) Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі і названую вышэй «АНСЛ прадакшн» (70%). Аднак яе таксама звязваюць з Ганнай Сялук.

Як у іх з фінансамі

Абедзве кампаніі з’явіліся ў 2022 годзе і адразу пачалі нядрэнна зарабляць. Але, як відаць з фінансавых справаздач, у 2024-м даходы трохі прадзіравіліся.

Летась выручка «Музычнай медыякампаніі» за прададзеныя тавары, выкананыя работы ці аказаныя паслугі перавысіла 8,1 млн рублёў, вынікае з фінансавай справаздачы. Гэта на чвэрць больш, чым год таму. А прыбытак ад паслуг, то-бок розніца паміж выручкай і выдаткамі, звязанымі з іх рэалізацыяй, абвалілася з 1,2 млн да мінус 22 тыс.

Пры гэтым чысты прыбытак (даходы за вылікам выдаткаў і падаткаў) склаў больш за 1,27 млн рублёў, у той час як у 2023-м — амаль 1,5 млн.

Скриншот финансового отчета «Музыкальной медиакомпании» за 2024 год.
Скрыншот фінансавай справаздачы «Музычнай медыякампаніі» за 2024 год

Характэрна, што ў справаздачы кампаніі не пазначаная ніякая сума ў выдатках на падаходны падатак. Год таму такі ўнёсак у бюджэт быў 106 тыс. рублёў. Па іншых падатках і зборах фірма летась заплаціла 397 тыс. рублёў.

Што да «АНСЛ прадакшн», то ў яе даходы нашмат больш сціплыя. У гэтым выпадку выручка летась вырасла з 2 да 3 тыс. рублёў. А чыстая страта павялічылася з 67 да 105 тыс. Ад пакупнікоў прадукцыі і паслуг фірма атрымала ўсяго 13 тыс. рублёў. У той жа час на розныя выдаткі яна скіравала 147 тыс. Гэта ўключае набыццё тавараў і паслуг (64 тыс.), аплату працы (26 тыс. рублёў), аплату падаткаў (44 тыс.). Арганізацыя атрымала 150 тысяч крэдытаў.

Узнагароды для нявесткі

5 траўня Аляксандр Лукашэнка ўручаў узнагароды ў гонар 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Адной з узнагароджаных была яго нявестка. Ганна Сялук атрымала медаль Францыска Скарыны. Пры гэтым яе назвалі генеральнай прадзюсаркай «Музычнай медыякампаніі». Такі ж медаль атрымаў дырэктар фірмы Андрэй Гузель. Больш нікому яе ў гэты дзень не ўручылі.

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджваюцца працаўнікі навукі, адукацыі і культуры за выбітныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўнёсак у развіццё і памнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа.

Гэта не першая ўзнагарода, якую аўтарка прапагандысцкіх песняў і гімна пракуратуры атрымлівае з рук свайго свёкра. У 2023-м Лукашэнка ўзнагародзіў яе спецыяльнай прэміяй «За духоўнае адраджэнне».

Нагадаем, Ганна Лукашэнка кіравала рабочай групай па падрыхтоўцы «Рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі „Марафон адзінства“», а таксама была генпрадзюсаркай серыі канцэртаў «Кожны трэці», на якія з усёй краіны аўтобусамі звозілі гледачоў. У абодвух выпадках выдаткі за арганізацыю і, імаверна, паслугі нявесткі палітыка заплацілі з бюджэту.

Чытайце таксама