У бальніцу Гомеля 9 студзеня паступіла 48-гадовая жанчына з сур’ёзнымі апёкамі твару і траўмай галавы. Пра інцыдэнт паведаміў набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал.
У дзень здарэння жанчына была п’яная. Падчас застолля яна вырашыла пакурыць у кватэры, але запальнічкі не знайшла. Тады гамяльчанка ўставіла ў рот цыгарэту і паднесла твар бліжэй да адкрытай фаеркі газавай пліты. Полымя перакінулася на валасы пацярпелай.
Жанчына пабегла ў лазенку і заліла апёкі вадой. Аднак ад атрыманых траўмаў страціла прытомнасць і, падаючы, моцна стукнулася галавой.
9 студзеня раніцай пацярпелую на падлозе лазенкі знайшоў яе муж, які вярнуўся дадому з працы. Мужчына выклікаў хуткую. Медыкі шпіталізавалі жанчыну.