Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  2. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  3. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  4. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  5. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  6. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  7. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  8. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  9. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Адзінаццаць чалавек загінулі ў аварыі, якая адбылася 20 лютага каля 15.00 у Смалявіцкім раёне, паведамілі ў прэс-службе МУС.

Паводле інфармацыі ДАІ, на 9-м кіламетры трасы Р69 Смалявічы — Шацк адбылося лабавое сутыкненне грузавога аўтамабіля МАЗ з маршрутным таксі.

У выніку ДТЗ 11 чалавек, у тым ліку дзіця, ад атрыманых траўмаў памерлі. Яшчэ шасцёра з цялеснымі пашкоджаннямі дастаўленыя ў бальніцу.

«На месца здарэння выехаў міністр унутраных справаў Іван Кубракоў. У цяперашні час супрацоўнікі міліцыі аказваюць дапамогу ўдзельнікам дарожнага руху і забяспечваюць аб’езд месца дарожна-транспартнага здарэння», — праінфармавалі ў міліцыі.

У Мінздароўя расказалі, што сярод загінулых — двое падлеткаў. У Смалявіцкую ЦРБ шпіталізавалі 10 чалавек, сярод якіх двое дзяцей — 11 і 17 гадоў. Некаторыя пацярпелыя шпіталізаваныя ў рэанімацыйнае аддзяленне, двое — у аддзяленне хірургіі, траім цяпер праводзіцца аператыўнае ўмяшанне.

«З РНПЦ траўматалогіі і артапедыі на дапамогу мясцовым дактарам выехала брыгада спецыялістаў-траўматолагаў, з абласных бальніц (дарослай і дзіцячай) прыбылі пазаштатныя спецыялісты анестэзіёлагі-рэаніматолагі і хірургі для аказання дапамогі дактарам ЦРБ. Разгорнутыя тры аперацыйныя, праводзіцца супрацьшокавая тэрапія», — праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па ч. 3 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асобаў) КК Беларусі.

Сведка: «Кіроўцу заціснула — ён стагнаў. Людзі ляжалі на зямлі»

Відавочцы расказалі Onlíner, што некаторых пацярпелых людзі, якія праязджалі месца ДТЗ, саджалі ў свае машыны і везлі ў бальніцу.

— Я быў першым на легкавіку, хто праязджаў гэтае месца. Дарога жахлівая: кажу пра гэта, каб пачулі ўсе. Гіганцкі кар’ер, які разваліў усю дарогу гэтымі грузавікамі. Дзве машыны лоб у лоб. Грузавік уляцеў маршрутцы ў пасажырскае месца, і з такой сілай, што людзі праз вокны вывальваліся з мікрааўтобуса. Кіроўцу заціснула — ён стагнаў. Людзі ляжалі на зямлі. Што страшна: у іх былі чырвоныя вачніцы — мабыць, такой сілы быў удар. Глушыцель мікрааўтобуса адкінула метраў на 20, — расказаў выданню чытач.

Па яго словах, маршрутка рухалася з боку Смалявіч. Грузавік, адпаведна — ёй насустрач. Участак дарогі прамы, але мікрааўтобус ішоў крыху пад нахіл, самазвал — з горкі.

— Там на месцы я пачаў шукаць тых, хто выжыў. Памятаю мужчыну: ён прыўстаў неяк, потым упаў — было падобна да агоніі. Дзяўчынка ляжала, дзіця — шкада так. Жанчына ў прастрацыі хадзіла, я яе паставіў да машыны, каб проста стаяла. А дзіця 15-гадовае — дзяўчынку — забраў да сябе ў машыну. Яе завуць Каця, тата яе шукаў, здаецца, знайшоў. У яе тупая траўма, твар у крыві быў. Я паклаў яе ў машыну і павёз. Трымаў за руку, размаўляў увесь час: яна то была ў свядомасці, то страчвала яе. Насустрач ужо неслася хуткая: я ім пачаў сігналіць, махаць, але там хлопцы малайцы: спыніліся, хутка забралі дзяўчынку да сябе і памчаліся ў бальніцу. Здаецца, перадавалі сваім, каб яшчэ адпраўлялі машыны, — працягвае сведка.

Ён не змог сказаць, хто і з якой прычыны апынуўся на сустрэчнай, як здарылася ДТЗ, але згадаў кепскі стан дарогі, шмат ямаў на ёй.