Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  2. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  3. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  4. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  5. Доллар успел подешеветь в короткую неделю: чего ждать от курсов в начале мая? Прогноз по валютам
  6. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  7. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  8. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  9. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
Читать по-русски


У Мінску затрымалі двух студэнтаў каледжа, якія жорстка збілі суседа па інтэрнаце. Пра гэта паведаміў набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал. Тамсама апублікавалі і відэа збіцця.

Кадр из видео с избиением студента одного из минских колледжей. Сентябрь 2023 года. Скриншот видео
Кадр з відэа са збіццём студэнта аднаго з мінскіх каледжаў. Верасень 2023 года. Скрыншот відэа

На запісе (ролік ёсць у рэдакцыі, але мы яго не публікуем з этычных меркаванняў) відаць, як малады чалавек наносіць удары рукамі і нагамі іншаму юнаку. Ахвяра нападу ў гэты час сядзіць на ложку і затуляе галаву рукамі. У роліку чуваць жаночы плач, а таксама словы:

— Ну ўсё, Дзім, прабач, калі ласка. Малю цябе, даруй.

Пасля збіцця пацярпелага папярэдзілі, што «наступным разам будзе горш».

— А калі паспрабуеш нешта напісаць ці паскардзіцца, то ты жывым не сыдзеш з гэтай Беларусі, — сказалі юнаку, які нерухома ляжаў на ложку.

Прапагандысцкія рэсурсы паведамілі, што канфлікт узнік праз тое, што пацярпелы ўзяў у хлопцаў, якія напалі на яго, «трохі цукру».

Пасля таго як ролік з катаваннем апублікавалі ў сеціве, набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал расказаў пра затрыманне двух чалавек, якія «ўвесь час катавалі і прыніжалі свайго суседа».

У дачыненні да іх распачалі крымінальную справу за хуліганства. У «пакаяльным» відэа адзін з юнакоў растлумачыў, што збіў суседа, бо «моцна разгарачыўся».

Чытайце таксама