Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  2. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  3. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  4. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  5. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  6. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  7. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  8. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  9. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  10. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  11. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  12. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
Читать по-русски


У Асіповічах следчыя расследуюць крымінальную справу пра катаванне 13-гадовага падлетка. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Аляксандр Сухадольскі ў эфіры праграмы «Причины и следствие». Як выявілася, гвалт у сям'і быў звычайнай справай, але пра гэта не расказвалі — пасля таго, як ускрылася праўда, сям’ю паставілі ў сацыяльна небяспечнае становішча.

Фото: Генпрокуратура
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Генпракуратура

Паводле звестак СК, інцыдэнт адбыўся 5 лістапада 2023 года ў аграгарадку Лапічы. Там 37-гадовы вясковец нападпітку шукаў дома заначку, а калі не знайшоў, вырашыў, што яе забраў яго старэйшы сын. Яны пасварыліся, а потым бацька пачаў збіваць падлетка: спачатку падручнікам па галаве, а потым схапіў за шыю.

Хлопчык уцёк з дому да цёткі і расказаў ёй пра ўсё. Тая патэлефанавала маці падлетка і настаяла на тым, каб забраць усіх малодшых дзяцей, што засталіся дома.

Пазней высветлілася, што мужчына неаднаразова збіваў яшчэ і сваю жонку. Усяго ў сям'і чацвёра дзяцей. Найстарэйшай — 14-гадовай дзяўчынкі — не было дома ў момант канфлікту, яна ляжала ў бальніцы.

На мужчыну завялі крымінальную справу за сістэматычнае збіццё жонкі і катаванне, здзейсненае ў дачыненні да няпоўнагадовага, які знаходзіцца ў залежным становішчы.

Яго ўзялі пад варту, а сям’ю праз яго паставілі ў СНС.