Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  2. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  3. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  4. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  5. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  6. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  7. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  8. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  9. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
Читать по-русски


У Клічаве за махлярства ў асабліва буйным памеры будуць судзіць 31-гадовага мужчыну, які выбавіў у знаёмых 227 тысяч рублёў і амаль усе прайграў у казіно.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Pixabay.com
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: pixabay.com

Паводле звестак следства, з 30 ліпеня 2021 года да 12 траўня 2023 года ў Клічаве, Бабруйску і Мінску мужчына пад выглядам развіцця бізнесу завалодаў грашыма і маёмасцю 17 пацярпелых на суму звыш 227 тысяч рублёў. Замежную валюту і беларускія рублі абвінавачанаму перадавалі нават без распісак. Пацярпелым хапала вусных абяцанняў вярнуць доўг.

Як сцвярджаюць у пракуратуры, мужчына ад пачатку разумеў, што не зможа вярнуць сваім крэдыторам грошы, а большую частку сродкаў ён прайграў на стаўках у анлайн-казіно і ігральных установах.

Мужчыну выставілі абвінавачанне ў махлярстве ў асабліва буйным памеры. Санкцыя артыкула прадугледжвае ад трох да дзесяці гадоў калоніі. Крымінальная справа скіраваная ў суд.

Раней абраную ў дачыненні да абвінавачанага меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту пракурор не змяніў.