Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  2. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  3. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  4. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  5. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  6. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  7. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  8. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  9. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  10. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  11. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  12. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  13. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  14. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  15. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  16. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

У расійскім Санкт-Пецярбургу аўтобус з пасажырамі трапіў у ДТЗ на мосце і зваліўся ў раку Мойку, ёсць пацярпелыя, паведамляе тэлеграм-канал SHOT. Мінімум трое загінулі.

Інцыдэнт адбыўся на Пацалуевым мосце ў Санкт-Пецярбургу. Аўтобус з пасажырамі трапіў у ДТЗ з аўтамабілем каршэрынгу, вылецеў з моста і зваліўся ў раку Мойку. У аператыўных службах паведамілі, што кіроўца аўтобуса не справіўся з кіраваннем. У салоне было 20 пасажыраў.

Момант падзення аўтобуса з моста таксама трапіў на відэа — мяркуючы з усяго, у аварыю трапіла адна з мадэляў расійскага машынабудаўнічага холдынгу Volgabus.

На месца прыбылі экстранныя службы, ім дапамагалі відавочцы і медыкі. Ратавальнікі рабілі масаж сэрца пацярпелым проста на даху патанулага аўтобуса.

Утонувший на Мойке в Санкт-Петербурге автобус. Фото: SHOT
Аўтобус, які патануў у Мойцы ў Санкт-Пецярбургу. Фота: SHOT

Спачатку ў аператыўных службах паведамілі пра гібель аднаго чалавека, пасля колькасць загінулых павялічылася да трох. Шасцёра шпіталізаваныя.

Як перадае SHOT, на 14.28 паводле мясцовага і беларускага часу ратавальнікі дасталі ўсіх пасажыраў з патанулага аўтобуса, у салоне нікога не засталося. Выратаваныя восем чалавек, яшчэ каля дзесяці пасажыраў выбраліся самастойна. Ратавальная аперацыя доўжылася каля гадзіны.

Паводле звестак SHOT, затрыманы кіроўца каршэрынгу, пасля сутыкнення з якім аўтобус зваліўся ў Мойку. Кіроўца аўтобуса таксама затрыманы, заведзеная справа за парушэнне ПДР, што пацягнула смерць чалавека, паведамляе РІА «Новости».