Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  2. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  3. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  4. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  5. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  6. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  7. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  8. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  9. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  10. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  11. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  12. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  13. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  14. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  15. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  16. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
Читать по-русски


Чарговы польскі памежнік быў паранены на мяжы з Беларуссю, а група мігрантаў спрабавала прарвацца ў Польшчу, паведамілі ў Памежнай службе краіны.

Загарода на мяжы Беларусі і Польшчы. Фота: twitter.com/Straz_Graniczna

Інцыдэнт адбыўся раніцай у панядзелак, 3 чэрвеня, на ўчастку беларуска-польскай мяжы ў раёне Белавежы. Паводле ведамства, «група агрэсіўна настроеных людзей» ударыла польскага памежніка галінай па галаве, ён атрымаў траўму.

Супрацоўнік польскай Памежнай службы знаходзіцца ў бальніцы, яго жыццю нішто не пагражае.

Як удакладніла RMF прадстаўніца ведамства Катажына Здановіч, усё адбылося каля 4 раніцы ў панядзелак. Група прыкладна з дзесяці мігрантаў закідвала польскі патруль камянямі і тоўстымі галінамі, некаторыя замежнікі распылілі газ з балончыка. Галіна трапіла аднаму з памежнікаў у галаву, ён атрымаў траўму ў вобласці вока.

Паводле выдання Dziennik Gazeta Prawna, пацярпелы вайсковец у цяжкім стане, у яго пералом асновы чэрапа і пашкоджанне вачніцы. Ёсць рызыка, што яго вока не ўдасца выратаваць.

Нагадаем, у канцы траўня на польска-беларускай мяжы адбылося адразу тры інцыдэнты з нападам на супрацоўнікаў Памежнай службы Польшчы: двух ударылі нажом, яшчэ аднаго — разбітай бутэлькай. Пасля гэтага Варшава вырашыла вярнуць на мяжы з Беларуссю 200-метровую буферную зону, куды забаронена заходзіць староннім. Такая зона ўжо дзейнічала ў пачатку міграцыйнага крызісу на мяжы ў 2021−2022 гадах.

Таксама напярэдадні міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі паведаміў, што адкрыццё пераходу ў Баброўніках на польска-беларускай мяжы, магчымасць якога дапускаў прэм’ер Дональд Туск, пакуль не плануецца.

«Цяпер у Беларусі адбываюцца самыя вялікія рэпрэсіі ў гісторыі гэтага рэжыму. Мне б таксама хацелася, каб нашыя прадпрымальнікі маглі весці нармальны бізнес. Але гэта Лукашэнка і Пуцін вядуць гібрыдную вайну з Еўропай, а не наадварот», — заявіў кіраўнік МЗС Польшчы.

На рашэнне польскага боку з 10 лютага 2023 года польскі пункт пропуску «Баброўнікі» афіцыйна прыпыніў афармленне транспартных сродкаў і асоб, якія ідуць праз мяжу, на няпэўны час «у інтарэсах дзяржаўнай бяспекі».