З 14 сакавіка ў Беларусі рознічныя цэны на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін знізяцца на 1 капейку. Пра гэта паведамілі у прэс-службе «Белнафтахіма».
З 14 сакавіка кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 2 рублі 34 капейкі, АІ-95-К5-Еўра — 2 рублі 44 капейкі, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 66 капеек, ДП — 2 рублі 44 капейкі.
Гэта другое змяненне цэн на аўтамабільнае паліва сёлета. Апошні раз цана на паліва змянялася 7 сакавіка: дызель і бензіны патаннелі на 1 капейку.
Нагадаем, летась кошт паліва змяняўся 18 разоў, у 2021 годзе — 30 разоў, у 2020-м — 16, у 2019-м — 28, у 2018-м — 27.