Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Нядаўна мы расказвалі пра вельмі рэзанансную крымінальную справу, звязаную з суботнікам у Петрыкаве: для яе фігурантаў усё скончылася гадамі судоў і тысячамі даляраў шкоды, замяшаны аказаўся нават кіраўнік выканкама. Але чаму людзей наогул прымушаюць бясплатна працаваць у выходныя? Расказваем, як лупцоўка школьнікаў у суботы ператварылася ў сучасныя суботнікі.

Пакаранне для гімназістаў і ідэя Леніна

Першыя суботнікі з’явіліся яшчэ ў Расійскай імперыі. Праўда, гэтае слова мела зусім іншае значэнне. Гаворка пра калектыўную лупцоўку. Цягам школьнага тыдня вучні гімназій паспявалі атрымаць шмат нездавальняючых адзнак, прагуляць урокі або дзёрзка парушыць унутраныя правілы. У суботу надыходзіў час «расплаты»: па запісах у журналах паспяховасці і паводзінах педагогі падводзілі вынікі. Паколькі ў школах царскай Расіі цялесныя пакаранні ўжывалі свабодна, тых, хто правініўся, лупцавалі.

«Не бывало такой субботы в течение учебного времени, чтобы не высекли человек 10−15. <…> В субботу, в начале последнего, четвертого урока, инспектор обходил первые три класса и всех записанных за особенно выдающиеся шалости и тех, у кого в течение недели было более трех единиц, приглашал в гардеробную, где в его присутствии и происходила известная экзекуция. <…> Я не испытывал этого рода наказания, но, судя по отчаянным крикам, доносившимся из гардеробной, могу думать, что секли иногда очень больно», — успамінаў пісьменнік Павел Засадзімскі.

А вось суботнікам у традыцыйным разуменні гэтага слова крыху больш за сто гадоў. Вытокі іх з’яўлення — у падзеях канца 1917 года, калі прадстаўнікі партыі бальшавікоў (пазней яны сталі камуністамі) прыйшлі да ўлады, ажыццявіўшы дзяржаўны пераварот. Іх праціўнікі такога павароту гісторыі не прызналі. У выніку на прасторах былой Расійскай імперыі пачалася Грамадзянская вайна: чырвоныя (то-бок бальшавікі) змагаліся з белымі (у гэтую катэгорыю ўключалі іх разнастайных праціўнікаў — ад манархістаў да прыхільнікаў рэспублікі).

Памятник в честь первого коммунистического субботника, установленный на станции Москва-Сортировочная. Фото: YesSayYes, CC BY-SA 4.0, commons.wikimedia.org
Помнік у гонар першага камуністычнага суботніка, усталяваны на станцыі Масква-Сартавальная. Фота: YesSayYes, CC BY-SA 4.0, commons.wikimedia.org

Чырвоныя кантралявалі цэнтр краіны, уключаючы дзве сталіцы — Маскву і Петраград (сучасны Санкт-Пецярбург), белыя — «ускраіны» (поўдзень, поўнач, Далёкі Усход, Сібір і г. д.). Ківач хістаўся то ў адзін, то ў другі бок. Поспех праціўнікаў яшчэ не быў вырашаны.

Асабліва цяжкая сітуацыя склалася вясной 1919 года. У пачатку сакавіка белая армія Аляксандра Калчака пачала наступ, узяла Уфу, падышла да Самары і Казані. Вырашальную ролю ў тых умовах для абодвух бакоў грала чыгунка, якой транспартавалі грузы і перакідвалі вайсковыя часткі. Але больш чым палова складаў Маскоўскага чыгуначнага вузла была няспраўная. У гэтых умовах лідар бальшавікоў Уладзімір Ленін заклікаў палепшыць працу чыгунак.

На гэты заклік адгукнуліся: у ноч на суботу, 12 красавіка 1919 года, група рабочых дэпо «Масква-Сартавальная» пасля заканчэння працоўнага дня вярнулася ў цэх, каб адрамантаваць паравозы. Ініцыятарам акцыі стаў брыгадзір слесараў, камуніст Іван Буракоў, а рашэнне прымалася на паседжанні партыйнай ячэйкі. У тым суботніку ўдзельнічала ўсяго 15 чалавек, за ноч ім удалося адрамантаваць тры паравозы.

«К работе было приступлено в восемь часов вечера, и производилась до шести часов утра. Работали на холодных паровозах, которые подлежали промывке. Было начато три паровоза. Когда ремонт был исполнен в полном смысле, то все работавшие добровольно перешли в вагон, где пили чай, обсуждали текущий момент на Восточном фронте, спели „Интернационал“ и стали расходиться по квартирам», — пісаў у пратаколе Буракоў.

Массовый субботник на Московско-Казанской железной дороге. 1919 год. Фото опубликовано в издании «Гражданская война и военная интервенция в СССР. Энциклопедия» (Москва, 1983), ru.wikipedia.org
Масавы суботнік на Маскоўска-Казанскай чыгунцы. 1919 год. Фота апублікаванае ў выданні «Гражданская война и военная интервенция в СССР. Энциклопедия» (Масква, 1983), ru.wikipedia.org

Ідэя бясплатнай працы атрымала развіццё. 10 траўня таго ж года на Маскоўска-Казанскай чыгунцы адбыўся масавы суботнік, які сабраў больш за дзвесце рабочых, што працавалі цэлы дзень і адрамантавалі чатыры паравозы і 16 вагонаў. «Случаи подобного рода работ коммунистов — не редкость. Я знаю о таких случаях на электрической станции и на различных железных дорогах. На Николаевской дороге коммунисты проработали несколько ночей сверхурочно, на подъемке свалившегося в круг паровоза; на Северной дороге, зимой, все коммунисты и сочувствующие проработали несколько воскресений, очищая пути от снега, ячейки многих товарных станций, в целях борьбы с хищениями грузов, совершают ночные обходы станций, — но эта работа была случайной, не систематической. Товарищи казанцы внесли то новое, что делает эту работу систематической, постоянной», — пісала тады газета «Правда».

Услед за казанцамі звышурочныя працы арганізавалі на Мікалаеўскай, Курскай, Аляксандраўскай і іншых чыгунках.

У канцы чэрвеня таго ж 1919 года Уладзімір Ленін напісаў пра гэтую з’яву свой знакаміты артыкул «Великий почин». «Не меньшего внимания заслуживает героизм рабочих в тылу. Прямо-таки гигантское значение в этом отношении имеет устройство рабочими, по их собственному почину, коммунистических субботников (тут і далей — курсіў савецкага правадыра. — Заўв. рэд.). Видимо, это только еще начало, но это начало необыкновенно большой важности. Это — начало переворота, более трудного, более существенного, более коренного, более решающего, чем свержение буржуазии, ибо это — победа над собственной косностью, распущенностью, мелкобуржуазным эгоизмом, над этими привычками, которые проклятый капитализм оставил в наследство рабочему и крестьянину. Когда эта победа будет закреплена, тогда и только тогда новая общественная дисциплина, социалистическая дисциплина будет создана, тогда и только тогда возврат назад, к капитализму, станет невозможным, коммунизм сделается действительно непобедимым», — адзначаў Ленін.

Правадыр сусветнага пралетарыяту хутка зразумеў, што бясплатная праца можа стаць палачкай-ратавалачкай. У лістападзе 1919 года суботнікі пачалі выкарыстоўвацца для барацьбы з паліўным крызісам. Але ўжо тады ад усіх сябраў партыі патрабавалі браць у іх удзел.

Мінула яшчэ трохі часу, і 29 сакавіка — 5 красавіка 1920 года ў Маскве прайшоў чарговы, IX з’езд Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў). У прынятых рэзалюцыях адзначалася, што «субботникам должно быть уделено на местах несравненно большее внимание, чем это происходит сейчас. Для субботников нужно выбирать задачи, близкие местному населению, придавать им характер коллективного трудового усилия во имя заранее известных и всем понятных целей, вовлекать в них не только беспартийных рабочих, но и все вообще местное население, мужское и женское. Не менее важны тщательно обдуманный технический план для каждого субботника, строго целесообразное распределение сил, безусловно экономное их использование. Только при этом условии субботники могут глубоко войти в жизнь, вовлекая все новые массы и оплодотворяя будничную работу новой инициативой и свежим энтузиазмом».

Владимир Ленин (передний план, крайний справа) в Кремле на первом Всероссийском субботнике. 1 мая 1920 года. Фото: Алексей Савельев, marxists.org, commons.wikimedia.org
Уладзімір Ленін (пярэдні план, крайні справа) у Крамлі на першым Усерасійскім суботніку. 1 траўня 1920 г. Фота: Аляксей Савельеў, marxists.org, commons.wikimedia.org

Такім чынам, разам з эканамічнымі перад партыйцамі ставіліся цалкам ідэалагічныя мэты. Суботнікі мусілі аб’ядноўваць насельніцтва ў адзінай працы.

Вядома, людзям трэба было паказаць канкрэтны прыклад. Таму на тым жа з’ездзе вырашылі «ператварыць міжнароднае пралетарскае свята 1 траўня, якое выпадае сёлета на суботу, у грандыёзны Усерасійскі суботнік». Так і зрабілі: агулам у ім паўдзельнічала каля 15 мільёнаў чалавек. У тым ліку сам Ленін, які чысціў Красную плошчу ад бярвення, дошак і рознага хламу.

У савецкай панегірычнай літаратуры, прысвечанай правадыру, гэты эпізод апсваўся так: «Курсанты выстроились, и начальник курсов объяснил, что надо делать. Очистить кремлевскую площадь от бревен, досок и всякого хлама. Привести Кремль в образцовый порядок. <…> Бревна были тяжелые. Таскали одно бревно вшестером. Скоро курсанты заметили: Владимир Ильич все старается с толстого конца бревно захватить.

— Не годится так, — решили курсанты. — Надорвется Владимир Ильич.

— Товарищ Ленин, — сказал один, — не можем мы, товарищ Ленин, чтобы вы тяжести такие таскали!

— Вы же таскаете. А мне отчего нельзя? — возразил Владимир Ильич.

И спокойно к следующему бревну пошагал».

Да эпізоду «Ленін з бервяном» мы яшчэ вернемся.

Суботнікі ў часы Сталіна і Брэжнева

На мяжы дзясятых — дваццатых гадоў улады яшчэ маглі растлумачыць неабходнасць суботнікаў надзвычайнымі ўмовамі Грамадзянскай вайны і апеляваць да энтузіязму насельніцтва.

Холод большой.

Зима здорова́.

Но блузы

прилипли к потненьким.

Под блузой коммунисты.

Грузят дрова.

На трудовом субботнике.

Мы не уйдём,

хотя

уйти

имеем

все права.

В наши вагоны,

на нашем пути,

наши

грузим

дрова.

Можно

уйти

часа в два, —

но мы —

уйдём поздно.

Нашим товарищам

наши дрова

нужны:

товарищи мёрзнут.

Работа трудна,

работа

томит.

За неё

никаких копеек.

Но мы

работаем,

будто мы

делаем

величайшую эпопею.

Уладзімір Маякоўскі, урывак з паэмы «Хорошо»

Але ў сталінскія трыццатыя гады суботнікі сталі абавязковымі. Спярша тых, хто адмаўляўся, саромілі. А потым, ва ўмовах станаўлення таталітарнага грамадства, адмова ад удзелу ў суботніку магла ўспрымацца як нелаяльнасць з усімі наступствамі.

Другое дыханне бясплатная праца ў выходныя атрымала ў канцы Другой сусветнай вайны, калі савецкія гарады ляжалі ў руінах. У некаторых крыніцах можна знайсці інфармацыю, што людзі выходзілі на суботнік як на свята: «Помню громадный субботник, который организовали, после всех торжеств, в честь Победы… С музыкой духовых военных оркестров, с танцами и кружащимися в ритме вальса парами! Но и работа спорилась тоже в этом ритме. Работали всем городом, всем селом — стар и млад. И атмосфера была торжественная. Несмотря на пыльную, грязную работу, участники старались принарядиться, а ветераны надевали ордена. Если не хватало субботника, выходили на воскресник».

Советский агитационный плакат. Изображение: historyrussia.org
Савецкі агітацыйны плакат. Выява: historyrussia.org

Але захаваліся і іншыя ўспаміны. Напрыклад, гісторык Сяргей Абламейка пісаў у кнізе «Невядомы Мінск. Гісторыя знікнення», што першыя суботнікі, падчас якіх адбываўся разбор завалаў, пачаліся ў 1944 годзе ўжо праз два-тры дні пасля вызвалення горада: «Удзел у „расчыстцы“ і „разборцы“ завалаў быў абавязковым. Сесія Мінскага гарсавета ў кастрычніку 1944 году прыняла пастанову, паводле якой кожны дарослы мінчук павінен быў штомесяц адпрацаваць 30 гадзін, а студэнты і школьнікі старэйшых класаў — 15. Гэта быў звычайны савецкі прымус. Для кантролю за ўдзелам мінчукоў у разборы завалаў былі ўведзеныя спецыяльныя „асабістыя кніжкі“, іх атрымалі нават школьнікі. За парушэнне правілаў запаўнення кніжак — жорстка каралі».

Паводле Абламейкі, каб энтузіязм не змяншаўся, газеты паведамлялі, што разам з арганізаванымі работнікамі на разборах руін працавалі і добраахвотнікі. Напрыклад, сярод 16 тысяч чалавек, якія выйшлі 14 лістапада 1944 года, такіх было каля 3 тысяч. «Сёння людзі ўспамінаюць, што добраахвотнікі сапраўды былі, але не так шмат. Пераважна хадзілі тыя, хто натхняўся чуткамі пра знойдзенае ў руінах золата. Мінчукі памяталі пра выпадкі часоў акупацыі — тады сапраўды пры разборы некаторых руінаў на вуліцы Ленінскай, прыблізна там, дзе цяпер аптэка, са сценаў сыпаўся дождж з залатых манет. Летам і восенню 1944 года добраахвотнікі, шукаючы „габрэйскае золата“ на тэрыторыі былога гета, ахвотна разбіралі руіны на Замкавай і Падзамкавай», — пісаў Абламейка.

Але з разбурэннямі Другой сусветнай вайны паступова скончылі. А вось суботнікі захаваліся і існавалі да распаду СССР.

Фіксаваная была толькі адна дата: 22 красавіка, у гонар дня нараджэння Уладзіміра Леніна. У такі дзень суботнікі праводзіліся па месцы жыхарства: людзі маглі фарбаваць платы, высаджваць дрэвы, уладкоўваць клумбы, паркі і дзіцячыя пляцоўкі. Але чым далей, тым больш такая форма працы станавілася аб’ектам жартаў і анекдотаў.

Картина Виктора Иванова «Владимир Ленин на субботнике в Кремле». Изображение: prlib.ru
Карціна Віктара Іванова «Уладзімір Ленін на суботніку ў Крамлі». Выява: prlib.ru

Напрыклад, у гады позняга застою быў вядомы такі анекдот: «Брежнев только взялся за бревно, как вдруг с того света нагрянул Ленин.

— Здравствуйте, товарищи! Что у вас тут происходит?!

— Здравствуйте, Владимир Ильич! — говорит Брежнев. — Это у нас коммунистический субботник.

— Как? До сих пор страна в разрухе?!»

Легендарны сюжэт «пра Леніна і бервяно» нават пачалі высмейваць на эстрадзе.

Урэшце на прадпрыемствах тыповай зрабілася сітуацыя, калі ўсю заяўленую «бясплатную» прадукцыю выпускалі цягам тыдня, а большую частку суботы людзі былі на працы, але нічога не рабілі.

Вяртанне за Лукашэнкам

Пасля распаду СССР суботнікі ў Беларусі імгненна зніклі, але неўзабаве вярнуліся — праз Аляксандра Лукашэнку. Прыйшоўшы да ўлады, у 1997-м разам з чальцамі ўрада, сваёй адміністрацыі і сталічнай мэрыі палітык працаваў на будаўніцтве станцыі метро «Партызанская».

У 2013 годзе Камітэт па эканамічных, сацыяльных і культурных правах ААН апублікаваў даклад па Беларусі. У ім ён выставіў нашай краіне шэраг патрабаванняў, у тым ліку патрабаванне адмяніць прымусовую працу людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцю і «абавязаных асобаў». У якасці прымусовай працы разглядаліся ўжо звыклыя для беларусаў суботнікі і ўдзел студэнтаў у сельгасработах.

Александр Лукашенко на субботнике. 1997 год. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка на суботніку. 1997 год. Фота: president.gov.by

Як адзначалі беларускія праваабаронцы, фармальна ўдзел у суботніках заставаўся добраахвотным. «Але іх „добраахвотнасць“ мае характар прымусовай працы, зыходзячы з залежнасці работнікаў ад працадаўцы, кантрактнай сістэмы і нізкай зарплаты, з распаўсюджанай сістэмай аплаты працы, якая будуецца на сістэме прэмій, што не ўваходзяць у асноўную зарплату. Тым, хто не ўдзельнічае ў суботніках, пагражае прынамсі пазбаўленне прэмій і кепскае стаўленне начальства, што можа прывесці да непадаўжэння кароткатэрміновага кантракта. Пры гэтым абскарджанне ў судовым і іншым парадку нічога не дасць, бо „пакаранне“ работніка не будзе фармальна звязанае з няўдзелам у суботніку», — пісалі яны.

Праваабаронцы прыводзілі наступны прыклад: у Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці работнікі арганізацый і прадпрыемстваў тры дні працавалі ў красавіку 2012 года бясплатна. 14 красавіка там жа быў праведзены раённы суботнік, на якім прадстаўнікі ўсіх арганізацый і прадпрыемстваў раёна на заданне райвыканкама займаліся добраўпарадкаваннем гарадскога пасёлка і сельскіх населеных пунктаў. «Вядома, людзі абураюцца ў прыватных гутарках, — казаў прадстаўніку праваабарончага цэнтра „Вясна“ адзін з жыхароў Краснапольскага раёна. — Аднак неяк выказаць свой пратэст уголас не наважваюцца, баяцца страціць працу».

З таго часу ў Беларусі ў гэтым плане мала што змянілася.

Чытайце таксама