Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  2. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  3. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  4. Тихановская и Лукашенко сделали заявления ко Дню труда. Они звучат словно из разных вселенных
  5. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  6. Наталья Эйсмонт прокомментировала освобождение Юрия Зенковича — фигуранта дела «о попытке госпереворота»
  7. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  8. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  9. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  10. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  11. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  12. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  13. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  14. BYSOL: У силовиков новая тактика для людей с «протестным бэкграундом», которые возвращаются в Беларусь
  15. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  16. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
Читать по-русски


/

Беларускі прапагандыст Рыгор Азаронак, які працуе на дзяржтэлеканале СТБ даў інтэрв'ю расійскай тэлевядоўцы Ксеніі Сабчак, пра якое яны дамаўляліся яшчэ летась падчас размовы расіянкі з Раманам Пратасевічам. Ён лічыць, што абавязак журналіста — працаваць на спецслужбы, і не бачыць нічога кепскага ў апублічванні тэлефонных размоваў маці загінулага Рамана Бандарэнкі.

Пропагандист Григорий Азаренок во время интервью Ксении Собчак, вышедшего 20 января 2025 года. Скриншот: youtube.com/@sobchak
Прапагандыст Рыгор Азаронак падчас інтэрв'ю Ксеніі Сабчак, якое выйшла 20 студзеня 2025 года. Скрыншот: youtube.com/@sobchak

У пачатку інтэрв'ю Сабчак адзначыла, што паспрабуе зразумець, як Азаронак прыйшоў да тых тэкстаў, якія піша для сваіх эфіраў. Спытала ў яго: ці ўсё ў парадку?

«Ну вы мінулым разам сказалі, што я ўжываю нешта. Цяпер будзем высвятляць, што я ўжываю», — адказаў прапагандыст і сказаў, што ўсё ў парадку.

Нагадаем, у кастрычніку Сабчак публікавала інтэрв'ю з Раманам Пратасевічам, у якім удзельнічаў і Азаронак. Тады яна дапускала, што прапагандыст нешта рэгулярна ўжывае.

Сабчак нагадала, што Азаронак выпускаў у эфір запіс размовы маці загінулага ў лістападзе 2020-га Рамана Бандарэнкі — спытала, ці лічыць ён нармальным браць у спецслужбаў такія матэрыялы. Прапагандыст лічыць, што «нармальна працаваць на сваё КДБ, на сваё ФСБ, на свае спецслужбы».

«І гэта не проста нармальна, гэта абавязак кожнага журналіста — працаваць на свае спецслужбы, а не на чужыя», — сказаў Азаронак.

Сабчак у адказ зачытала яму артыкул чамусьці расійскай Канстытуцыі, дзе гаворыцца пра «недатыкальнасць прыватнага жыцця, асабістую і сямейную таямніцу, абарону свайго гонару і добрага імені», спытала, ці паважае ён Канстытуцыю Беларусі. Прапагандыст адказаў, што вядома, але спаслаўся на сказаныя Аляксандрам Лукашэнкам у 2020 годзе словы пра тое, што «часам не да законаў». Ён пагадзіўся, што, магчыма, парушыў артыкул Канстытуцыі, але прэтэнзій Азаронку ніхто не выстаўляў.

Сабчак адзначыла, што гібель Бандарэнкі і наступнае расследаванне не вытрымліваюць ніякай крытыкі. Паводле версіі Азаронка, мужчына «ў бойцы аб нейкую жалязяку стукнуўся». Ён заявіў, што Бандарэнка «зладзіў бойку, напаў на людзей, якія таксама маюць права наводзіць парадак у сваім двары ад усякага смецця нацысцкага, напаў на людзей і выпадкова ў бойцы атрымаў вось гэтую траўму».

Нагадаем, увечары 11 лістапада 2020 года невядомыя прыехалі ў двор на вуліцы Чарвякова ў Мінску зразаць бела-чырвоныя стужкі, якімі мясцовыя жыхары ўпрыгожылі свой двор. Людзі пачалі распытваць «гасцей», хто яны і навошта гэта робяць. Сярод мясцовых быў і 31-гадовы Раман Бандарэнка. У нейкі момант невядомыя схапілі яго і зацягнулі ў мікрааўтобус. Праз 40 хвілін хлопца ў несвядомым стане прывезлі ў Цэнтральнае РУУС. Адтуль хуткая дапамога забрала Бандарэнку проста ў рэанімацыю.

Праз суткі Раман памёр ад цяжкай траўмы галавы. За мінулыя гады датычныя і вінаватыя ў забойстве Рамана так і не былі названыя і пакараныя.

Чытайце таксама