Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  2. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  3. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  4. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  5. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  6. Доллар успел подешеветь в короткую неделю: чего ждать от курсов в начале мая? Прогноз по валютам
  7. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  8. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  9. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
Читать по-русски


У Беларусі ў 2023 годзе хочуць падняць стаўкі акцызаў на алкаголь і цыгарэты. Гэта прадугледжана праектам зменаў у Падатковы кодэкс. Расказваем, на колькі яны могуць падаражэць.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото с сайта pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота з сайта pixabay.com

Як хочуць змяніць стаўкі па акцызах на цыгарэты

Чыноўнікі пераглядалі стаўкі акцызаў на цыгарэты з пачатку гэтага года, а таксама ў ліпені і кастрычніку. У 2023 годзе іх таксама хочуць перагледзець.

Так, цяпер для першай цэнавай групы цыгарэт стаўка акцызаў складае 43,56 рубля за 1000 штук цыгарэт, а для другой — 91,36 рубля.

У праекце зменаў у Падатковы кодэкс прапісалі, што з 1 студзеня 2023 года стаўкі акцызаў для цыгарэт першай цэнавай групы хочуць падняць да 55,6 рубля, з красавіка — да 66,25 рубля, з ліпеня — да 78,97 рубля, а ў кастрычніку — да 95,59 рубля.

Для другой цэнавай катэгорыі павышэнне складзе паэтапна 107,93 рубля (са студзеня), 119,09 рубля (з красавіка), 131,38 рубля (з ліпеня), 147,03 рубля (з кастрычніка).

Гэта значыць, што стаўкі акцызаў на цыгарэты першай цэнавай катэгорыі могуць вырасці да кастрычніка наступнага года амаль на 120% у параўнанні з цяперашнімі, а другой — прыкладна на 61%.

Раней чыноўнікі заяўлялі пра паэтапнае збліжэнне ставак акцызаў на цыгарэты з іншымі краінамі, якія ўваходзяць у ЕАЭС, у тым ліку з Расіяй.

Вадкасць для электронных цыгарэт таксама можа падаражэць

Праектам зменаў у Падатковы кодэкс таксама прапануецца падняць стаўкі акцызаў на вадкасці для электронных сістэм — да 0,77 рубля за 1 мл. Нагадаем, з гэтага года яны складаюць 0,15 рубля за 1 мл.

Стаўкі акцызаў на нетытунёвую нікаціназмяшчальную прадукцыю таксама хочуць павысіць — да 92,11 рубля за 1 кілаграм (раней — 77,14 рубля).

Як хочуць змяніць акцызы на алкаголь

Плануецца таксама павелічэнне ставак акцызаў на піва, піўны кактэйль — з 38 да 45 капеек за літр гатовай прадукцыі.

На сідр таксама збіраюцца падняць стаўкі — да 69 капеек за літр (цяпер — 58 капеек).

Стаўкі на фруктова-ягадныя натуральныя віны крэпасцю да 13 градусаў хочуць падняць амаль на 17%, а больш за 13-ць — амаль на 20%.

Удакладнім, што змены яшчэ не прынятыя. Пры гэтым зацверджаны канчатковы варыянт паправак чыноўнікаў у Падатковы кодэкс можа адрознівацца ад папярэдніх версій правак у гэты дакумент.