Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  2. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  3. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  4. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  5. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  6. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  7. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  8. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  9. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  10. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  11. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  12. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  13. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  14. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  15. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  16. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  17. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  18. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
Читать по-русски


Центр новых идей

Пасля падзей 2020 года дзясяткі тысяч беларусаў з’ехалі за мяжу. Тым не менш, нягледзячы на палітычную абстаноўку і эканамічную сітуацыю, рэпрэсіі і вайну, многія з тых, хто падтрымаў пратэсты, па-ранейшаму не збіраюцца пакідаць краіну. Чаму? На гэтае пытанне адказвае новае даследаванне, якое правёў Цэнтр новых ідэй разам з ініцыятывай «Народнае апытанне». Пра вынікі расказаў дырэктар Цэнтра новых ідэй Антон Раднянкоў.

Антон Раднянкоў Дырэктар Цэнтра новых ідэй У мінулым — каардынатар штаба Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкіх выбарах-2020, кіраўнік праектаў у сферы ўстойлівага развіцця рэгіёнаў.

Даследаванне праводзілася праз Viber-бот «Народнага апытання» з 20 да 22 лістапада. Удзел у апытанні ўзялі амаль 1700 чалавек. Большасць з іх склалі мужчыны (52%) ва ўзросце да 50 гадоў (18−30 гадоў — 6,5%, 31−40 гадоў — 33%, 41−50 — 31%), якія маюць вышэйшую адукацыю (78%) і жывуць у Мінску (каля 49%). Практычна ўсе — а дакладней 97% — станоўча ставяцца да пратэстаў 2020 года.

Удзельнікам задалі пытанні пра тое, ці збіраюцца яны ў найбліжэйшы год з’ехаць з краіны, якія для іх асноўныя прычыны эміграваць ці чаму яны збіраюцца застацца.

Каля 55% апытаных заявілі, што не збіраюцца пакідаць Беларусь у найбліжэйшыя 12 месяцаў. Амаль 50% з іх адзначылі, што наогул не разумеюць, чаму яны мусяць з’язджаць са сваёй роднай краіны. Яшчэ каля 30% застаюцца, таму што ім трэба дапамагаць сваякам. Трэцяй па важнасці прычынай не эміграваць стала боязь не знайсці годную працу за мяжой. У гэтым прызналіся 25% з тых рэспандэнтаў, што плануюць і далей жыць у Беларусі.

Пры гэтым усё большыя візавыя перашкоды рэспандэнтаў, мяркуючы па іх адказах, не палохаюць. Толькі каля 8% з усіх апытаных сказалі, што цяжкасці, з якімі беларусы могуць сутыкнуцца падчас атрымання еўрапейскіх візаў і відаў на жыхарства, вымушаюць іх заставацца дома. У два разы больш рэспандэнтаў адзначыла, што ўвядзенне новых візавых абмежаванняў з боку краін Еўрасаюза, наадварот, падштурхоўвае іх эміграваць як мага хутчэй.

Удзельнікаў апытання папрасілі ацаніць аб’ёмы эміграцыі. Большая частка рэспандэнтаў мяркуе, што пасля 2020 года з Беларусі з’ехалі ўжо дзясяткі і сотні тысяч чалавек. Амаль чвэрць апытаных сказала, што з краіны за два гады выехала каля паўмільёна беларусаў. Каля 20% ацанілі хвалю паслявыбарчай эміграцыі ў дзвесце тысяч чалавек, а яшчэ каля 17% — у сто тысяч. І толькі крыху больш чым траціна рэспандэнтаў верыць, што вернецца большасць з тых, хто з’ехаў.

Апытанне таксама паказала, што з’язджаць з Беларусі збіраюцца перш за ўсё забяспечаныя людзі з адукацыяй. Так, доля «тых, хто застаецца», сярод рэспандэнтаў з сярэдняй адукацыяй — 64%, а сярод апытаных з вышэйшай адукацыяй — 53%. Каля 50% з тых, хто можа дазволіць досыць дарагія пакупкі (накшталт тэлевізара або лядоўні), заявілі, што збіраюцца працягваць жыць у Беларусі. А сярод тых, хто адчувае тыя ці іншыя фінансавыя цяжкасці, амаль 60% не плануюць эміграваць у хуткім часе. З’язджаць збіраюцца перш за ўсё мінчане, а таксама жыхары абласных цэнтраў.

Протесты в Гродно, август 2020 года
Пратэсты ў Гродне, жнівень 2020 года

Нарэшце, удзельнікаў апытання таксама папрасілі адказаць, як развіццё вайны ва Украіне можа паўплываць на іх жаданне з’ехаць. Каля 38% рэспандэнтаў заявілі, што будуць імкнуцца пакінуць краіну, калі сутыкненні паміж беларускай і ўкраінскай арміямі будуць праходзіць на тэрыторыі Беларусі. Яшчэ каля 9% сказалі, што пераедуць у бяспечнейшае месца ўнутры самой краіны ў выпадку такога развіцця падзей.

Пры гэтым каля 50% з тых рэспандэнтаў, якія збіраюцца эміграваць у наступным годзе, назвалі магчымае ўступленне Беларусі ў вайну і пачатак мабілізацыі як адну з галоўных прычын пакінуць радзіму.

«Вядома ж, апытанне праціўнікаў улады не адлюстроўвае намераў усіх беларусаў. Аднак нават гэты зрэз грамадскай думкі кажа пра тое, што многія аддаюць перавагу таму, каб не мяняць сваё месца жыхарства нягледзячы ні на што, нават у выпадку прыходу вайны ў Беларусь. Пры гэтым выехаць імкнуцца перш за ўсё найбольш эканамічна актыўныя і адукаваныя беларусы — тыя, хто мог бы зрабіць найбольшы ўнёсак у развіццё краіны», — адзначыў Антон Раднянкоў.