Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  2. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  3. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  4. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  5. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  6. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  7. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  8. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  9. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка 23 студзеня абмеркаваў сітуацыю на мяжы. У Дзяржпамежкамітэце (ДПК) яго запэўнілі, што «становішча на дзяржаўнай мяжы застаецца прагназаваным і кантраляваным». Пра гэта піша выданне «СБ. Беларусь сегодня».

Украинские военнослужащие принимают участие в совместных учениях вооруженных сил, Национальной гвардии и Службы безопасности Украины (СБУ) возле границы с Беларусью, на фоне нападения России на Украину в Ровенской области, Украина, 11 января 2023 года. Фо
Украінскія вайскоўцы бяруць удзел у сумесных вучэннях узброеных сіл, Нацыянальнай гвардыі і Службы бяспекі Украіны (СБУ) каля мяжы з Беларуссю на фоне нападу Расіі на Украіну ў Ровенскай вобласці, Украіна, 11 студзеня 2023 года. Фота: Reuters

Паводле звестак ДПК, на сёння паблізу беларускай мяжы сканцэнтраваная групоўка ўзброеных фарміраванняў сумежных дзяржаваў Еўрасаюза і Украіны агульнай колькасцю каля 23,5 тысячы чалавек. Найбольш шматлікія вайсковыя фарміраванні сканцэнтраваныя ва Украіне — 17,2 тысячы і Польшчы — 3,7 тысячы.

«Вядзецца актыўная паветраная разведка беларускай тэрыторыі з выкарыстаннем беспілотных лётных апаратаў. З пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі зафіксаваныя 463 палёты беспілотнікаў уздоўж дзяржаўнай мяжы Беларусі», — піша выданне.

У ДПК таксама заявілі, што «ўкраінскі бок на ўсім участку мяжы актыўна ажыццяўляе правакацыі: пашкоджанне памежнай інфраструктуры, абразы і аказанне псіхалагічнага ціску на беларускіх памежнікаў, дэманстратыўныя дзеянні, у тым ліку з выкарыстаннем зброі, гукавой апаратуры, лазераў і ўлётак». У 2022 годзе было зафіксавана 88 такіх фактаў.

Што адбываецца на беларуска-ўкраінскай мяжы

Нагадаем, пасля абвяшчэння пра пачатак «спецыяльнай ваеннай аперацыі» Уладзімірам Пуціным 24 лютага расійскія войскі ўвайшлі ва Украіну ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, што зрабіла Беларусь суўдзельніцай акту ваеннай агрэсіі, нягледзячы на ўсе абяцанні Лукашэнкі ўкраінскім лідарам, што «ніколі з нашай тэрыторыі не будуць атакаваць Украіну».

За два дні да пачатку вайны найвышэйшыя службовыя асобы, у тым ліку міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін, а таксама кіраўнік Дзяржпамежкамітэта Анатоль Лапо запэўнівалі сваіх украінскіх калег, што тэрыторыя Беларусі не будзе выкарыстаная для нападу на Украіну.

Беларускі бок пастаянна абвінавачвае ўкраінскі ў «правакацыях». У прыватнасці, 9 кастрычніка мінулага года, старшыня ДПК Анатоль Лапо расказаў, што ўкраінцы ўзарвалі памежныя масты, замініравалі памежныя дарогі, а таксама пастаянна вядуць аэраразведку. Пазней ён прапанаваў украінскаму боку для «зніжэння напружанасці» прыбраць войскі ад мяжы з Беларуссю.

31 кастрычніка ён агучыў чарговыя прэтэнзіі ўкраінскаму боку — яго абурыла, што ўкраінцы на сваёй тэрыторыі «дэманстратыўна ўстанаўліваюць міны».