Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  2. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  3. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  4. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  5. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  6. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  7. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  8. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  9. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  10. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
Читать по-русски


Выданне «Наша Нiва» са спасылкай на неназваных еўрапейскіх дыпламатаў паведаміла пра тое, што апошнім часам Украіна паслядоўна блакуе ўдзел Святланы Ціханоўскай, а таксама прадстаўнікоў беларускага грамадства ў сумесных мерапрыемствах з еўрапейцамі. Падобна, гэта частка закулісных дамоўленасцяў паміж Кіевам і Лукашэнкам ці спроба адгадаць жаданні апошняга, мяркуе выданне. Сваё меркаванне з гэтай нагоды «Люстэрку» выказаў старшыня камітэта Вярхоўнай рады Украіны па знешняй палітыцы і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Аляксандр Меражко.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

«Я не думаю, што Украіна спецыяльна блакуе ўдзел Ціханоўскай у дыпламатычных мерапрыемствах. Насамрэч гэта пытанне дыпламатычнага пратаколу. Для таго каб удзельнічаць у дыпламатычных мерапрыемствах, трэба мець спецыяльны статус. У дыпламатычных мерапрыемстваў свае правілы. І гэта даволі незвычайна, калі ў іх удзельнічае хтосьці, акрамя прадстаўнікоў дзяржаваў. Хоць у прынцыпе запрашэнне гасцей у нейкіх асаблівых выпадках выключаць нельга. Адносна таго, хто прадстаўляе беларускую апазіцыю, на маю суб’ектыўную думку, гэтае пытанне яшчэ не вырашанае канчаткова. Ёсць розныя версіі. Напрыклад, у нас абмяркоўваецца пытанне, каб такую ролю на сябе ўзяў полк Каліноўскага. А чаму б і не? У гісторыі быў такі прэцэдэнт — рух „Свабодная Францыя“ Шарля дэ Голя. Але гэта маё асабістае суб’ектыўнае меркаванне», — пракаментаваў Меражко.

Раней выданне «Наша Ніва» са спасылкай на неназваных еўрапейскіх дыпламатаў паведаміла пра тое, што апошнім часам Украіна паслядоўна блакуе ўдзел Святланы Ціханоўскай, а таксама прадстаўнікоў беларускага грамадства ў сумесных мерапрыемствах з еўрапейцамі.

«Падобна, гэта частка закулісных дамоўленасцяў паміж Кіевам і Лукашэнкам ці спроба адгадаць жаданні апошняга», — мяркуе выданне.

У якасці прыкладу такіх сумесных мерапрыемстваў «Наша Ніва» прыводзіць саміт Люблінскага трохвугольніка ў 2023 годзе, а таксама адсутнасць Ціханоўскай на афіцыйнай частцы святкавання 160-годдзя паўстання 1863 года ў Варшаве.