Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  2. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  3. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  4. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  5. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  6. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  7. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  8. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  9. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  10. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  11. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
  12. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  13. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  14. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  15. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
Читать по-русски


Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі з пачатку года затрымалі больш за дзясятак супрацоўнікаў сілавых ведамстваў і дзяржслужбоўцаў, завербаваных замежнымі спецслужбамі. Пра гэта паведаміў старшыня КДБ Іван Церцель на паседжанні Савета Рэспублікі, перадае БЕЛТА. Ён прадставіў сенатарам законапраект «Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці», які ўводзіць смяротнае пакаранне за здраду дзяржаве для чыноўнікаў.

Іван Церцель. Фота: TUT.BY

«КДБ адзначаецца рэзкая актывізацыя ўсіх відаў разведкі спецслужбаў калектыўнага Захаду супраць Рэспублікі Беларусь. Асноўны акцэнт — вербавальная праца ў дачыненні да асобаў, якія маюць магчымасць здабывання інфармацыі закрытага характару, вярбоўка супрацоўнікаў сілавых ведамстваў і службоўцаў дзяржаўнага апарату. З улікам агрэсіўнай дзейнасці замежных спецслужбаў па пранікненні ў сілавыя структуры і дзяржаўны апарат (дарэчы, з пачатку года КДБ затрымана больш за 10 здраднікаў) і значнай шкоды, якая наносіцца нацыянальным інтарэсам, абстаноўка патрабуе прыняцця комплексных мераў па нейтралізацыі гэтых пагроз», — сказаў Церцель.

Ён таксама заявіў, што «нашыя праціўнікі плануюць далейшыя захады па дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне».

«Планы іх распаўсюджваюцца на перыяд 2024−2025 гадоў. Тут увесь кантэкст звязаны з памкненнем іх да нашых органаў улады і кіравання, да здзяйснення акцый, скіраваных на падрыў стабільнасці ў краіне. Адпаведна, мы дакладваем пра гэтыя пагрозы кіраўніку дзяржавы, прапануем выпрацоўку канкрэтных мераў, скіраваных, па-першае, на прафілактыку гэтых пагроз, па-другое — на рэальнае стварэнне механізмаў уздзеяння», — сказаў старшыня КДБ.

Паводле яго словаў, цяперашняя рэдакцыя арт. 356 КК «Здрада дзяржаве», якая прадугледжвае павышаную адказнасць за здраду дзяржаве службовых асобаў з адпаведным становішчам або вайскоўцаў, не ахоплівае ўсіх патэнцыйна ўразлівых катэгорый службоўцаў дзяржапарату.

«У сувязі з гэтым прапануецца пашырыць павышаную адказнасць на катэгорыю „службовыя асобы, якія займаюць дзяржаўныя пасады“, што аб’ядноўвае ўсіх прадстаўнікоў улады. Акрамя гэтага, прапануецца зрабіць больш жорсткім пакаранне за здраду дзяржаве, аж да прымянення выключнай меры — смяротнага пакарання. Дадзеная мера, дарэчы, прадугледжаная заканадаўствам ЗША (гэта асобныя штаты), Кітая, Егіпта, Ірана, В’етнама, Сірыі, Туніса, Іярданіі і некаторых іншых дзяржаваў. Рэалізаваная ў выключны выпадках, гэтая найвышэйшая мера стане сур’ёзным стрымальным фактарам для патэнцыйных здраднікаў. Мы трактуем гэтую меру перш за ўсё як прафілактычную, скіраваную на недапушчэнне сур’ёзных злачынстваў супраць дзяржавы», — адзначыў Церцель.

Нагадаем, напярэдадні дэпутаты ў другім чытанні ўхвалілі змены ў КК — уводзіцца адказнасць за дыскрэдытацыю арміі і пакаранне за здраду дзяржаве. Калі законапраект ухваляць у Савеце Рэспублікі, ён пойдзе на подпіс Аляксандру Лукашэнку.