Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  2. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  3. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  4. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  5. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  6. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  7. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  8. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  9. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  10. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
Читать по-русски


У 2022 годзе ў Еўрасаюзе назіраўся значны прырост колькасці замежнікаў, якія звярнуліся па міжнародную абарону. Прытулку папрасілі ў два з лішнім разу больш людзей, чым за год да гэтага, прыток бежанцаў аказаўся найбольшым з 2016 года — і гэта без уліку ўкраінцаў, што бягуць ад вайны. На гэта паўплывалі адмена кавідных абмежаванняў, недахоп харчавання, узброеныя канфлікты ў свеце. Рэкордная колькасць заявак паступіла і ад беларусаў, і яны аказаліся ў лідарах па ўзроўні станоўчых рашэнняў. Статыстыку апублікавала Агенцтва ЕС па пытаннях прытулку.

Белорусский митинг в Варшаве 7 августа 2022 года. Фото: Telegram-канал "Позірк Беларусь"
Беларускі мітынг у Варшаве 7 жніўня 2022 года. Фота: Telegram-канал «Позірк Беларусь»

За 2022 год заявы на атрыманне міжнароднай абароны ў ЕС падалі 966 тыс. чалавек. Больш за ўсё бежанцаў было з Сірыі (132 тыс.), Афганістана (129 тыс.), Турцыі (55 тыс.), Венесуэлы (51 тыс.) і Калумбіі (43 тыс.), потым ідуць Бангладэш (34 тыс.), Грузія (29 тыс.).

Асноўны паток бежанцаў ад вайны ў гэтую статыстыку не ўключаны, бо практычна ўсе яны карыстаюцца іншай формай абароны — часовай. Іх у ЕС каля 4 млн. Увядзенне часовай абароны для ўкраінцаў дазволіла пазбегнуць калапсу сістэмы прыёму бежанцаў у Еўропе. Заяўкі на статус бежанца падалі толькі 28 тыс. украінцаў.

За год еўрапейскія ўлады паспелі прыняць 632 тыс. рашэнняў у першай інстанцыі — гэта на 1/5 больш, чым у 2021-м. Аднак праз тое, што колькасць пададзеных заявак вырасла нашмат мацней, па выніках года яшчэ не былі апрацаваныя і чакалі рашэння 636 тыс. заяваў — на 44% больш, чым у пачатку года.

Доля станоўчых рашэнняў таксама падрасла прыкладна на 5 працэнтных пунктаў і дасягнула 40% па ЕС — гэта самы высокі ўзровень за пяць гадоў. То-бок прытулак атрымалі два з пяці заяўнікаў. Міжнародная абарона даецца ў дзвюх формах — дадатковая абарона і статус бежанца (гэта больш высокі ўзровень). Сярод тых, чые заяўкі былі задаволеныя летась, 147 тысяч чалавек атрымалі статус бежанца, а дадатковую абарону — 106 тысяч, гэты статус пачалі выдаваць значна часцей, чым раней, асабліва часта яго атрымлівалі сірыйцы.

Беларусы за мінулы год падалі ў Еўрасаюзе 5051 заяўку на атрыманне міжнароднай абароны. Гэта нашмат больш, чым у 2021-м, калі такіх заявак было 3817. Рэзкі рост колькасці бежанцаў з Беларусі пачаўся пасля 2020 года. Вось як гэта выглядае на графіцы.

Скриншот отчета Агентства ЕС по вопросам убежища
Колькасць заявак на прытулак у ЕС ад беларусаў. Скрыншот справаздачы Агенцтва ЕС па пытаннях прытулку

За год у ЕС паспелі прыняць рашэнні па 4436 заяўках беларусаў, яшчэ 2018 зваротаў да пачатку 2023-га заставаліся на разглядзе, у тым ліку 818 чакаюць ужо больш чым паўгода.

Сярод разгледжаных заявак 3501 завяршылася наданнем дадатковай абароны, а 423 чалавекі атрымалі статус бежанца. Толькі 512 заяўнікам адмовілі ў прытулку. Нягледзячы на кратны рост колькасці заявак ад беларусаў, колькасць адмоваў ім у абсалютных лічбах практычна не павялічваецца, а ў працэнтах знізілася ў некалькі разоў.

Скриншот отчета Агентства ЕС по вопросам убежища
Вынікі разгляду заявак на прытулак ад грамадзян Беларусі ў 2022 годзе. Цёмны колер — атрымалі статус бежанца. Жоўты — атрымалі дадатковую абарону. Шэры — адмовы. Скрыншот справаздачы Агенцтва ЕС па пытаннях прытулку

У выніку беларускія ўцекачы аказаліся аднымі з тых, каго найахвотней прымаюць у Еўропе: доля станоўчых рашэнняў па іх заявах у 2022 годзе склала цэлых 88%. Часцей задавальнялі толькі заяўкі сірыйцаў (у 96% выпадкаў). Таксама ў лідарах украінцы (86% станоўчых рашэнняў), жыхары Эрытрэі і Емена (84%), Малі (70%), Афганістана (54%).

Скриншот отчета Агентства ЕС по вопросам убежища
Градацыя краін свету па долі станоўчых рашэнняў наконт прытулку іх грамадзянам у ЕС. Чым ярчэйшы колер, тым вышэйшы працэнт. Скрыншот справаздачы Агенцтва ЕС па пытаннях прытулку

У той жа час вельмі мала паспяховых заявак было ў грамадзян Індыі, Малдовы, В’етнама (1%), Туніса, Босніі і Герцагавіны (2%), Венесуэлы, Сербіі і Непала (3%). Пры гэтым вельмі многія венесуэльцы атрымалі гуманітарную абарону ў рамках нацыянальных заканадаўстваў еўрапейскіх краін.