Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  2. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  3. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  4. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  5. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  6. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  7. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  8. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  9. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
Читать по-русски


Лукашэнка, як і Пуцін, прадказальны, заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк, адказваючы на пытанне, чаму, як ён лічыць, будзе прысвечаны заўтрашні штогадовы зварот да беларускага народа і парламента.

Кадр: БелТА / YouTube
Кадр: БЕЛТА / YouTube

— Ён будзе казаць: «Мы моцныя як ніколі! Мы адзіныя з Расіяй як ніколі! Мы браты-славяне, мы ўсіх пераможам. Супраць нас ваюе жудасны капіталізм, NATO, ашчэр якіх мы бачым на сваіх экранах (тэлевізараў. — Заўв. рэд.)».

Падаляк упэўнены, што частка выступу Лукашэнкі будзе прысвечаная таму, што «Украіна рыхтавала нападзенне з чатырох кірункаў і на Беларусь, і на Расію».

— Ну і, адпаведна, што «мы з Расіяй будзем да канца ў гэтай вайне, за справядлівы свет». То-бок справядлівы свет, на думку Лукашэнкі і Пуціна, — гэта магчымасць заходзіць на суверэнныя тэрыторыі іншых дзяржаваў і масава выразаць там цывільнае насельніцтва, — сказаў Падаляк.

Прадстаўнік Офіса прэзідэнта Украіны таксама адзначыў, што Лукашэнка знаходзіцца ў цяжкай сітуацыі — Беларусь перастала быць самастойным суб’ектам і цалкам залежыць ад дзеянняў Расіі, якая па сваім жаданні выкарыстоўвае інфраструктуру Беларусі, яе паветраную прастору, рэсурсную базу. Пры гэтым Расію абсалютна не хвалюе, якія страты гэтымі дзеяннямі яна наносіць рэпутацыі Беларусі, заявіў Падаляк.

— Абодва гэтыя палітычныя суб’екты выпалі з аб’ектыўнай ацэнкі рэальнасці, і прычынна-выніковыя сувязі для іх не відавочныя. І, адпаведна, з імі весці тыя ці іншыя перамовы з пункту гледжання «як рабіць, што рабіць, чаму вы маеце рацыю ці не маеце рацыі» — немагчыма, — падсумаваў Падаляк.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка 31 сакавіка звернецца са штогадовым пасланнем да беларускага народа і парламента. Як заявіла яго прэс-сакратар Наталля Эйсмант, Лукашэнка вядзе «каласальную падрыхтоўку», а «тэзісы, якія ён агучыць, настолькі важныя для далейшага разумення і далейшай працы ўсяго грамадства і ўсёй краіны, што гэта не можа быць кароткатэрмінова».