Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  2. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  3. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  4. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  5. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  6. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  7. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  8. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  9. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  10. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  11. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  12. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  13. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  14. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  15. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  16. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка 31 сакавіка выступіў з пасланнем народу і Нацыянальнаму сходу. Гэта стала ў наратывах дзяржпрапаганды «найважнейшай палітычнай падзеяй года» і"гістарычнай прамовай" - так пра пасланні казалі і пісалі на ўсіх праўладных рэсурсах (і працягваюць успамінаць дагэтуль). А гэта значыць, што супрацоўнікам Акадэміі кіравання, якія штомесяц гарбеюць над складаннем метадычак для ідэолагаў усёй краіны, пашанцавала: ім не давялося пісаць красавіцкую метадычку з нуля — яе ўдалося амаль цалкам скласці з выступу Лукашэнкі.

Чиновники слушают послание Лукашенко 31 марта 2023 года. Фото: t.me/minleshoz
Чыноўнікі слухаюць пасланне Лукашэнкі 31 сакавіка 2023 года. Фота: t.me/minleshoz

Расказваем, што гэтым разам мусяць данесці ідэолагі зверху ідэолагам знізу, а тыя — супрацоўнікам прадпрыемстваў і ўстановаў.

Праваслаўе, дэмакратыя, народнасць

Калі верыць метадычцы, сітуацыя ў краіне наступная:

  • на 30-ы год кіравання Лукашэнкі выйшла так, што «ніколі раней у гісторыі нашай незалежнай Беларусі не стаяла так востра пытанне суверэнітэту і незалежнасці». І гэтым хочуць скарыстацца ворагі Беларусі на Захадзе;
  • у свеце ўсё дрэнна, крызіс, голад, санкцыйныя войны, узброеныя канфлікты, уцекачы, маячыць «трэцяя сусветная з ядзернымі пажарамі». І хутка свет стане абсалютна іншым — такі цяпер гістарычны момант;
  • каб у гэты момант, пакуль «вакол штарміць», утрымацца, Лукашэнку неабходнае «народнае адзінства», якое беларусы «заўсёды дэманстравалі ў пераломныя моманты гісторыі».

Каб утрымаць незалежнасць і не страціць «народнае адзінства», трэба захоўваць гістарычную праўду. А яна, як вучаць ідэолагаў, такая:

  • беларуская нацыя сфармавалася на аснове хрысціянства, але «пры пераважнай перавазе праваслаўя», пры гэтым беларусы адзначаюць двое Калядаў, тры Вялікадні і паважаюць Курбан-байрам, бо вельмі талерантны народ;
  • дэмакратычныя традыцыі Беларусі «маюць тысячагадовую гісторыю»;
  • беларуская дзяржава — адначасова правапераемніца і Старажытнай Русі, і ВКЛ;
  • «Вялікае Княства Літоўскае было таксама рускім — то-бок усходнеславянскім, то-бок нашым»;
  • але рамантызаваць ВКЛ і Рэч Паспалітую не трэба, бо тады «сярэднявечныя алігархі нажывалі багацце на гарбе народа, які сеяў, араў, будаваў». І менавіта пра гэта трэба расказваць у замках і палацах, «якія мы рэстаўравалі».

Захавальнікамі гістарычнай памяці, на думку Лукашэнкі і ідэолагаў, ёсць створаныя за савецкім часам дзяржаўныя герб і сцяг, а таксама гімн. Нагадаем, афіцыйны чырвона-зялёны сцяг БССР з’явіўся толькі ў 1951 годзе, а аўтарам яго быў мастак Мікалай Гусеў. Падчас Другой сусветнай вайны ён заставаўся ў Мінску, вымушана супрацоўнічаў з нямецкімі акупантамі і нават напісаў партрэт Гітлера, за што потым сядзеў у савецкай турме. Але пра гэтую грань гістарычнай праўды метадычка маўчыць.

Яшчэ адзін новы тэзіс у апошні год прасоўвалі прарасійскія і праўладныя прапагандысты і актывісты, а цяпер ён замацаваўся ў прамове Лукашэнкі і афіцыйнай метадычцы. Гэта «культурнае імпартазамяшчэнне»: пастаўленая задача адыходзіць ад «павеваў і святкаванняў», якія «супярэчаць нашым хрысціянскім прынцыпам і маралі». То-бок адмовіцца ад усялякіх хэлоўінаў і дзён святога Валянціна канчаткова вырашана на найвышэйшым узроўні. Замест гэтага мусяць быць свае, традыцыйныя, святы.

У эканоміцы ўсё добра

На аснове прамовы Лукашэнкі ідэолагам трэба будзе растлумачыць, што з беларускай эканомікай усё добра, а калі нешта не добра — гэта інтрыгі Захаду.

«Па ўсіх паказчыках, якія характарызуюць сацыяльную няроўнасць, Беларусь адносіцца да найбольш паспяховых краін. Мы стварылі дзяржаву без алігархаў, не дапусцілі канцэнтрацыі капіталу і ўласнасці ў адных руках, усе нацыянальныя багацці належаць народу. Таму менавіта эканоміка, якая забяспечвае сацыяльную абароненасць грамадзян, з’яўляецца галоўнай мішэнню Захаду», — гаворыцца ў метадычцы.

Чаму Захад хоча знішчыць Беларусь? Аказваецца, ён лічыць яе канкурэнтам, бо краіна мае «значныя прыродныя рэсурсы, сур’ёзныя навуковыя кампетэнцыі і высокі ўзровень прамысловай вытворчасці».

Сёлета ўлады хочуць забяспечыць рост ВУП на ўзроўні 4%. А значыць, патрэбная вытворчая дысцыпліна і вельмі жорсткі парадак, падкрэсліваецца ў метадычцы. Але тут жа яе аўтары спрабуюць пераканаць, што краіне таксама патрэбная ініцыятыва, кіраўнікі, якія нестандартна мысляць, і смелыя людзі, якія не баяцца «выходзіць за межы інструкцый і браць на сябе адказнасць» (адміністрацыйную або крымінальную — не ўдакладняецца).

Акрамя таго, для развіцця эканомікі ўлады спадзяюцца вярнуць інвестараў, абяцаюць добраўпарадкоўваць тэрыторыі, будаваць больш жылля і бетонных дарог.

Свет несправядлівы, акрамя Беларусі

Важным тэзісам метадычкі стаў аповед пра Беларусь як дзяржаву сацыяльнай справядлівасці — у адрозненне ад астатняга (заходняга) свету.

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

Так, прычынай многіх сённяшніх узрушэнняў у свеце, аказваецца, стала жаданне транснацыянальных карпарацый вярнуцца да жорсткай эксплуатацыі людзей. У людзей адбіраюць «дасягненні працоўнага народа», хутка ў свеце будуць мільярды жабракоў і бяспраўных, затое «ліберастычна свабодных», цытуецца Аляксандр Лукашэнка.

Зусім іншая рэч — Беларусь, якая «ідзе сваёй дарогай, спрабуе падтрымаць свой народ, сваіх працоўных людзей»:

  • амаль 31% насельніцтва задаволеныя матэрыяльным становішчам сваіх сем’яў, 58% лічаць яго сярэднім і толькі 10 — кепскім (вынікі аднаго з апытанняў Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук);
  • рэальны рост пенсій сёлета мусіць быць вышэйшы за 4%;
  • «нікому не дазволена беспадстаўна падвышаць цэны і рабаваць людзей»;
  • тарыфы ЖКГ растуць не больш чым на 5 даляраў за год.

Ідэолагі звяртаюць увагу на тое, што дзеля яшчэ лепшага размеркавання справядлівасці ў прасторы Лукашэнка патрабуе збалансавана развіваць усе рэгіёны, у тым ліку вёску, а не толькі Мінск. І людзі, паводле апытанняў Інстытута сацыялогіі, задаволеныя ўмовамі пражывання ў рэгіёнах: 90 адсоткам хапае аптэк, 89 адсоткам — крамаў, 86% задаволеныя аховай парадку і 73% — грамадскім транспартам.

Метадычка таксама расказвае, як дзяржава дбае пра сем'і з дзецьмі: ім аказваецца ўсялякая падтрымка, а будучыя мамы аточаныя клопатам, малыя бяруцца пад патранат яшчэ да нараджэння. А ўсё таму, што Беларусі вельмі важная яе дэмаграфічная бяспека. Але і тут Захад устаўляе палкі ў колы, распаўсюджваючы моду на «жыццё для сябе», пазнейшае нараджэнне дзяцей і наогул чайлдфры. Усё гэта абавязкова трэба спыняць, даюць устаноўку ідэолагам, якія павінныя «мяняць парадыгму такога мыслення».

Недаступная раскоша самастойнасці

У плане замежнай палітыкі ідэолагі павінныя данесці да насельніцтва наступнае: за Беларусь «сур'ёзна ўзяліся», NATO рыхтуе баевікоў з ліку тых, хто з’ехаў, каб «на іх гарбе ўлезці да нас і зладзіць заварушку» (цытата Лукашэнкі). Беларусь усяляк спрабуюць уцягнуць у вайну (спрабуе, як вядома, Захад), і выратаваць краіну ад гэтага можа толькі «разварот на Усход» і паскоранае развіццё адносін з саюзнікамі. У прыярытэце — Расія і Кітай, але таксама важныя Іран і Блізкі Усход, а яшчэ Афрыка і Лацінская Амерыка.

«Самастойнасць знешняй палітыкі — гэта раскоша ў сучасным свеце, дазволіць сабе якую могуць не ўсе народы і дзяржавы. Тым больш сёння, калі глабальнае супрацьстаянне з заканчэння Другой сусветнай вайны дасягнула найвышэйшай мяжы», — апісвае метадычка актуальнае становішча Беларусі.

Пры гэтым ідэолагам варта тлумачыць, што сама Беларусь адкрытая для дыялогу, у тым ліку з еўрапейцамі, але толькі калі яны будуць паважаць беларускі народ і «яго выбар».

«Адгарадзіцца ад нас не атрымаецца ніякімі платамі з калючым дротам ні палякам, ні літоўцам, ні латышам», — папярэджвае метадычка.

Міралюбная краіна

Нарэшце, апошняя частка метадычкі прысвечаная таму, як Беларусь не хоча ні з кім ваяваць, але «жыццё прымушае порах трымаць сухім». Віной таму можна лічыць страту даверу паміж дзяржавамі і імперыялізм ЗША і іх сатэлітаў — гэта яны, паводле версіі ідэолагаў, развязваюць вайну.

І менавіта для абароны ад гэтых пагрозаў Беларусі і патрэбная тактычная ядзерная зброя — так супрацоўнікам прадпрыемстваў, дзяржслужбоўцам і бюджэтнікам мусяць тлумачыць яе хуткае з’яўленне ў краіне. Сэнс у тым, каб Захад ведаў, што Беларусь гатовая выпусціць ракеты і нанесці «непрымальную шкоду» ворагам. На думку Лукашэнкі, гэта напалохае Захад, і ён не будзе наносіць удар па Беларусі першым.

У метадычцы адзначаецца, што «захоўваць мір» у Беларусі даручана ўсім сілавым ведамствам любой цаной. Але падкрэсліваецца, што без саміх беларусаў тут не абыдзецца, і кожны з іх мусіць быць гатовы стаць пад ружжо.

«Кожны як мінімум мусіць навучыцца трымаць у руках стрэльбу, каб умець абараніць мір на сваёй зямлі», — гаворыцца ў дакуменце. А ідэолагі павінныя пераканаць у гэтым жыхароў краіны.