Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  2. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  3. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  4. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  5. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  6. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  7. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  8. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  9. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  10. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  11. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  12. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  13. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  14. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  15. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
Читать по-русски


У МАРГ заявілі, што ўдалося вырашыць праблему, як у міжсезонны перыяд забяспечыць наяўнасць у продажы айчыннай гародніны і яблыкаў. Пра гэта заявіў кіраўнік ведамства Аляксей Багданаў, перадае БЕЛТА. Гэтая праблема раней збянтэжыла ў тым ліку Аляксандра Лукашэнку, прэм’ера Рамана Галоўчанку, Дзяржкантроль, прафсаюзы.

Фото: Tochka.by
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Tochka.by

«Перад намі стаяла задача, каб на паліцах крамаў увесь міжсезонны перыяд была айчынная прадукцыя — тавары „боршчавага набору“ (бульба, капуста, морква, буракі, цыбуля) і яблыкі, прычым у шырокім асартыменце і высокай якасці. Мы з году ў год вырабляем больш, чым спажываем, але сістэма загрузкі стабілізацыйных фондаў пад поўнае запатрабванне былавыкарыстаная сёлета ўпершыню. Лічым, што гэтая праца ўдалася, — сказаў Аляксей Багданаў. — Сёння гэтая праблема вырашаная, прычым досыць радыкальна. Мы спецыяльна ўвялі новы тып дамоваў, дзе прапісалі адказнасць для гандлёвых арганізацый па выбарцы прадукцыі, а для вытворцаў — абавязанне паставіць яе добрай якасці і па выгаднай цане».

Якая канкрэтна адказнасць прадугледжаная за парушэнні такіх дамоваў, чыноўнік не ўдакладніў. Раней МАРГ абмяжоўваўся патрабаваннямі распрадаць беларускую гародніну.

Пры гэтым кіраўнік МАРГ заявіў, што раней паміж «беларускімі вытворцамі і гандлёвымі сеткамі было пэўнае неразуменне», але спрэчныя пытанні ўдалося вырашыць.

«Былі ўлічаныя ўсе нюансы. У вытворцаў была магчымасць прадаваць нявыбраную прадукцыю на экспарт, а ў гандлю — набываць тавар у тых, чые якасць і цана задавальняюць. Праца выкананая эфектыўна, прадукцыя са стабфондаў выбраная пад 100%. МАРГ сёлета не атрымліваў скаргаў ад спажыўцоў на адсутнасць беларускіх яблыкаў і гародніны на паліцах. У крамах і надалей будзе знаходзіцца айчынная прадукцыя ў міжсезонны перыяд пад поўнае запатрабаванне», — перакананы Аляксей Багданаў.

Аднак кіраўнік МАРГ, відавочна, не ўлічыў прадукцыі, якая не даехала да прылаўкаў крамаў, а прапала ў стабфондах.

У папярэднія гады ў Беларусі ўзнікалі пытанні па наяўнасці ў продажы айчынных гародніны і яблыкаў, таксама былі пытанні па цэнах, бо часцяком імпартныя аналагі маглі быць таннейшыя. Адной з прычын, з якой гэта адбывалася, чыноўнікі і прафсаюзы называлі тое, што гандаль не выбірае гародніну і яблыкі са стабілізацыйных фондаў. Пры гэтым рытэйл тлумачыў, што іх часта не задавальняе якасць тавару.