Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  2. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  3. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  4. Доллар успел подешеветь в короткую неделю: чего ждать от курсов в начале мая? Прогноз по валютам
  5. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  6. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  7. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  8. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
Читать по-русски


Адвакат Антон Гашынскі расказаў Deutsche Welle падрабязнасці вызвалення яго падабароннай Соф'і Сапегі, якую ў Беларусі асудзілі на 6 гадоў пазбаўлення волі, а ў чэрвені раптоўна вызвалілі пасля года ў калоніі.

Софья Сапега на оглашении приговора 6 мая 2022 года. Фото: Belta via Reuters
Соф’я Сапега на абвяшчэнні прысуду 6 траўня 2022 года. Фота: Belta via Reuters

У самым пачатку расследавання справы Сапега заключыла пагадненне са следствам, але, на думку адваката, вялікіх ільгот гэта ёй не прынесла.

«Пры гэтым ёй давялося даць прызнальныя паказанні, перадаць доступ да носьбітаў інфармацыі, праз што пацярпела шмат людзей, магчыма, яшчэ больш пацярпіць. Інфармацыя, якая там захоўвалася, пацягнула або можа пацягнуць неспрыяльныя наступствы», — лічыць Антон Гашынскі.

Максімальна Сапезе пагражала 12 гадоў пазбаўлення волі, суд прызначыў ёй роўна палову, бо яна выканала ўмовы пагаднення. Пасля заканчэння папярэдняга следства было пададзенае хадайніцтва наконт вызвалення ад крымінальнай адказнасці, але ёй адмовілі, пасля чаго судзілі. Знаходзячыся ў калоніі, Сапега падала прашэнне пра памілаванне, аднак камісія прагаласавала супраць.

Другі раз з хадайніцтвам пра памілаванне Сапега не звярталася да Лукашэнкі, кажа Антон Гашынскі. Быў пачаты працэс перадачы ў Расію — родныя дамагаліся таго, каб Сапега як грамадзянка РФ адбывала пакаранне там. Як яе маглі памілаваць? Адвакат нагадвае, што ў законе ёсць словы «калі іншае не ўстаноўлена прэзідэнтам» — менавіта гэтым пунктам і скарысталіся.

Адразу пасля вызвалення дзяўчына паляцела ў Дубай, цяпер яна адпачывае ў Тайландзе. Ці плануе яна вяртацца ў Беларусь ці Расію, Гашынскі не ведае.