Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  2. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
  3. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  4. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  5. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  6. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  7. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  8. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  9. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  10. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  11. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  12. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  13. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  14. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  15. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
Читать по-русски


Генеральная пракуратура Беларусі завяла крымінальную справу «пра злачынствы супраць бяспекі чалавецтва» ў дачыненні да літоўскіх чыноўнікаў з прычыны сітуацыі на мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства. Паўтара года таму крымінальную справу заводзілі на найвышэйшых службовых асобаў Польшчы.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

Як заявілі ў Генпракуратуры, з 4 жніўня 2021 года да цяперашняга часу «дзяржаўныя службовыя асобы Літоўскай Рэспублікі наўмысна і заведама незаконна перашкодзілі замежным мігрантам рэалізаваць іх правы бежанцаў у парушэнне міжнародных дамоваў».

«Ва ўмовах відавочнай адсутнасці прававых падставаў яны ўжылі да безабаронных асобаў, што аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, фізічную сілу, незаконна дэпартавалі, наўмысна не аказвалі медыцынскай дапамогі з прычыны іх расавай, нацыянальнай, этнічнай прыналежнасці і веравызнання», — лічаць у ведамстве.

Паводле звестак Генпракуратуры, за гэты час загінула не менш за 10 мігрантаў, а 30 атрымалі цялесныя пашкоджанні, зазналі фізічны боль і псіхічныя пакуты.

Крымінальная справа накіраваная ў Следчы камітэт для арганізацыі папярэдняга расследавання.

Нагадаем, 18 лістапада 2021 года Генпракуратура завяла крымінальную справу ў дачыненні да найвышэйшых службовых асобаў Польшчы па артыкуле пра прапаганду вайны (арт. 123 КК Беларусі). Паводле генпракурора Андрэя Шведа, падчас штурму мігрантамі памежнага перахода ў Брузгах былі «зафіксаваныя шматлікія факты незаконнай дэпартацыі бежанцаў, выкарыстанне супраць іх вадамётаў з хімічнымі дамешкамі, газу з таксічнымі рэчывамі і святлошумавых гранат».

Пазней да Генпракуратуры далучыўся і Следчы камітэт Беларусі, які распачаў крымінальную справу ў дачыненні да польскіх сілавікоў па арт. 128 КК (Злачынства супраць бяспекі чалавецтва) Беларусі.