Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  2. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  3. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  4. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  5. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  6. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  7. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  8. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  9. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  10. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
Читать по-русски


Часовага паверанага ў справах Беларусі 1 жніўня выклікалі ў Міністэрства замежных справаў Польшчы, дзе яму заявілі рашучы пратэст праз інцыдэнт з беларускімі верталётамі, якія, як сцвярджаецца, 1 жніўня парушылі паветраную прастору краіны. Пра гэта расказаў RMF FM намеснік міністра замежных справаў Польшчы Павел Яблоньскі.

Белорусские вертолеты над Беловежей. Фото: Facebook / Eliza Kowalczyk
Беларускія верталёты над Белавежай. Фота: Facebook / Eliza Kowalczyk

Размова з беларускім дыпламатам у МЗС была «вельмі кароткай».

— Мы выказалі рашучы пратэст у сувязі з парушэннем паветранай прасторы, а таксама з эскалацыяй дзеянняў супраць Украіны, бо Беларусь таксама замяшаная ў гэтую вайну, — паведаміў Яблоньскі.

Ён таксама падкрэсліў, што беларускаму боку перадалі і іншыя прэтэнзіі. У прыватнасці, Варшава адзначыла зніжэнне ўзроўню бяспекі на мяжы з прычыны перамяшчэння ў нашую краіну наймітаў ПВК Вагнера, а таксама праз спробы мігрантаў незаконна перасекчы беларуска-польскую мяжу.

— Мы супраць гэтага і будзем абараняцца, — адзначыў Яблоньскі.

Нагадаем, 1 жніўня ў небе над польскай вёскай Белавежа ў Падляшскім ваяводстве паблізу польска-беларускай мяжы заўважылі беларускія вайсковыя верталёты. Мясцовыя жыхары ўпэўненыя, што верталёты праляцелі проста над вёскай, OSINT-расследавальнікі кажуць пра залёт углыб польскай тэрыторыі на тры кіламетры. Але ў аператыўным камандаванні Узброеных сіл Польшчы запэўнівалі, што парушэння паветранай прасторы зафіксавана не было.

Увечары 1 жніўня Міністэрства абароны Польшчы заявіла, што парушэнне паветранай прасторы краіны беларускімі вайсковымі верталётамі ўсё ж было. Адзначаецца, што перасячэнне мяжы адбылося ў раёне Белавежы на вельмі малой вышыні, што абцяжарыла яго выяўленне радыёлакацыйнымі сістэмамі.

Беларусь адхіліла абвінавачанні ў парушэнні паветранай прасторы Польшчы.

У Пентагоне ў сувязі з інцыдэнтам паведамілі, што працягваюць «вельмі сур’ёзна ставіцца да бяспекі NATO».