Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  2. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  3. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  4. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  5. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  6. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  7. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  8. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  9. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  10. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  11. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  12. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  13. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
Читать по-русски


Ліквідацыя вярхушкі ПВК Вагнера ставіць новыя пытанні пра будучыню лагера наймітаў у нашай краіне. Але чым больш гэтую тэму каментуе Лукашэнка, тым больш зразумелым становіцца, што адказаў у яго не больш, чым у шараговага беларуса. Пра тое, чаму беларускі палітык насамрэч не кантралюе сітуацыю з наймітамі ў нашай краіне, разважае Арцём Шрайбман.

Арцём Шрайбман Палітычны аналітык Вядоўца праекта «Шрайбман адкажа» на «Люстэрку». Запрошаны эксперт Фонду Карнегі за міжнародны мір, у мінулым — палітычны аглядальнік TUT.BY і БелаПАН.

Адразу пасля раптоўнага завяршэння мяцяжу ў Расіі Лукашэнка маляўніча расказваў, як ён асабіста выратаваў рускі народ ад грамадзянскай вайны, спыніў калоны Прыгожына і пераканаў Пуціна яго не забіваць, стаў ледзь не бокам угоды паміж імі.

Калі ўспомніць усю гэтую браваду, а потым паглядзець на лёс самога Прыгожына, робіцца зразумелай рэальная дыстанцыя Лукашэнкі ад прыняцця рашэнняў у Крамлі. І не, гаворка не пра гарантыі бяспекі, якія беларускі палітык нібыта даў Прыгожыну. Гэтыя кпіны лідараў апазіцыі сапраўды былі не па адрасе: яго гарантыі пры ўсім жаданні не маглі распаўсюджвацца за межы беларускай тэрыторыі. Наўрад ці Прыгожын сядаў у свой бізнэс-джэт у апошнія два месяцы, поўны спакою, бо яму Лукашэнка паабяцаў, што з ім усё будзе добра.

У Крамля сваё ўяўленне пра ўгоды, асабліва пра ўгоды са здраднікамі. Сёння трэба дзеля тактычных інтарэсаў і без крыві нейтралізаваць наймітаў — падключым Лукашэнку з ягоным лагерам пад Асіповічамі. Заўтра можна пераходзіць да нейтралізацыі вярхушкі «Вагнера» — меркаванне Лукашэнкі і яго дамоўленасці з Прыгожыным нікога не будуць цікавіць.

Менавіта ў такім ключы і варта ўспрымаць чарговую порцыю заяваў Лукашэнкі на гэтую тэму. Калі ён кажа, што «Вагнер» «жыў, жыве і будзе жыць у Беларусі», што нашая краіна і далей будзе базай для «ядра» групоўкі наймітаў, якіх можа быць да 10 тысяч, што яны і далей будуць трэніраваць беларускіх вайскоўцаў — і ўсё гэта таму, што Лукашэнка з Прыгожыным «наладзіў гэтую сістэму», — мы не павінныя забываць, што гаворка ідзе пра жаданні чалавека, які не мае дачынення да рэальнага лёсу гэтага падраздзялення.

Вагнераўцы знаходзяцца ў Беларусі датуль, пакуль іх ранейшае і будучае начальства не могуць знайсці ім прыдатнага прымянення ў іншых месцах. І ў гэтым сэнсе ліквідацыя Прыгожына ледзь не фундаментальна мяняе логіку гэтага працэсу. Ён шукаў ім новыя «заказы» ў Афрыцы, частка наймітаў ужо з’ехалі «ў адпачынак», лагер за жнівень зменшыўся амаль на траціну.

Пасля яго смерці дакладна гэтым жа будуць занятыя новыя ўладальнікі рэшткаў ПВК. Улічваючы, што вярхушка арганізацыі загінула, у любых новых лідараў, калі ў першы час яны будуць выходзіць знутры «Вагнера», будзе менш сувязяў у самой Расіі і кантактаў у той жа Афрыцы. А гэта азначае менш магчымасцяў знаходзіць фінансаванне для тысяч наймітаў, якія застаюцца ў Беларусі.

Такая сітуацыя спрыяе паскоранай нацыяналізацыі ПВК Вагнера расійскай дзяржавай — наўпрост ці ўскосна, праз уключэнне ў структуры Мінабароны ці ў новыя прыватныя кампаніі, больш падкантрольныя Крамлю. Тым не менш траекторыя не мяняецца: расійская ўлада яшчэ да забойства Прыгожына пачала «адціскаць» яго нішы, рэсурсы і людзей, і гэты працэс працягнецца. Прычым у Крамля з яго палітычнай вагой і рэсурсамі будзе відавочна больш магчымасцяў, чым у постмяцежнага Прыгожына, знайсці прымяненне тым вагнераўцам, якія не захочуць вяртацца ва Украіну, у той жа Афрыцы.

Усё гэта азначае, што перадумоваў для згортвання лагера ў Беларусі стане яшчэ больш. Трымаць там без справы такі каштоўны баявы рэсурс — марнаванне грошай.

Да таго ж палітычная прычына пакідаць іх у Беларусі знікла ўслед за разбітым бізнес-джэтам Прыгожына. Сама канцэпцыя вываду вагнераўцаў за межы расійскай тэрыторыі мела сэнс, пакуль было жывое іх кіраўніцтва. Як можна дазволіць лідарам мяцежнікаў пакінуць у краіне свае тысячы байцоў? Калі вырашылі на нейкі час не забіваць Прыгожына, то хаця б трэба яго такім чынам абяззброіць.

Цяпер жа перашкодаў для таго, каб размясціць у Расіі гэтую асірацелую групу наймітаў, стала нашмат менш. Гаворка ж не ідзе пра ідэалагічных ворагаў Крамля, каб баяцца за іх лаяльнасць на сваёй тэрыторыі. Пры жаданні вагнераўцаў, якім нейкі час не знойдзецца прыдатнай працы і якія не захочуць пайсці «на грамадзянку», можна лёгка рассяліць па розных палігонах і казармах у той жа Расіі.

Я не ведаю і не магу ведаць, у якім тэмпе наймітаў перавядуць на новыя месцы працы і хто канкрэтна ў Расіі будзе цяпер займацца іх лёсам. Але што мы мусілі дакладна зразумець за апошнія два месяцы, дык гэта тое, што гэтага не ведае і Лукашэнка.

Яго надзеі і патрэбы, вербальныя пагрозы «экскурсіямі» наймітаў у Варшаву, дамоўленасці з ужо мёртвымі лідарамі «Вагнера», жаданне здавацца важным гульцом у рэгіёне і ўнутрырасійскай палітыцы — усё гэта цікавыя для аналітыкаў матэрыі, але яны маюць вельмі ўскоснае дачыненне да таго, якія рашэнні прымае Масква.

І калі яна чарговым разам іх прыме, не спытаўшы Лукашэнку, мы пачуем яго новы аповед пра тое, як у знаходжанні вагнераўцаў у Беларусі больш няма неабходнасці, увесь свой досвед беларускім мотастралкам яны перадалі, і ён, ладна ўжо, адпускае іх у новае падарожжа.

Меркаванне аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.