Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  2. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  3. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  4. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  5. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  6. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  7. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  8. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  9. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  10. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  11. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  12. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  13. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  14. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  15. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
Читать по-русски


Святлана Ціханоўская пракаментавала «Люстэрку» забарону на выдачу беларускіх пашпартоў у дыпламатычных установах за мяжой. Палітык паведаміла, што яна і яе калегі праводзяць кансультацыі з урадамі краін, дзе цяпер жывуць беларусы. Гэтае пытанне таксама будзе ўзнятае падчас Генеральнай асамблеі ААН. Дакладных тэрмінаў пачатку выдачы пашпартоў Новай Беларусі палітык пакуль не называе.

Светлана Тихановская. Фото: Flickr / Office of Sviatlana Tsikhanouskaya
Святлана Ціханоўская. Фота: Flickr / Office of Sviatlana Tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская ўпэўненая, што ўказ Лукашэнкі ад 4 верасня 2023 года азначае адмову афіцыйнага Мінска ад консульскай дапамогі грамадзянам Беларусі.

— Тым самым дзяржава самаўхілілася з яшчэ адной сферы жыцця, дзе мусіць клапаціцца пра грамадзян, — лічыць палітык. — Многія важныя паслугі становяцца недаступнымі — напрыклад, нельга будзе памяняць пашпарт у пасольствах і консульствах. Беларусы, якія не могуць бяспечна вярнуцца ў Беларусь, рызыкуюць застацца без найважнейшага дакумента для легальнага жыцця і працы за мяжой.

Святлана Ціханоўская паведаміла «Люстэрку», што яе Офіс і Аб’яднаны пераходны кабінет праводзяць кансультацыі з краінамі, дзе знаходзяцца беларусы, каб вырашаць праблемы на заканадаўчым і выканаўчым узроўнях. Паводле яе словаў, ужо ў гэтым месяцы пройдуць кансультацыі з Еўракамісіяй, палітык таксама збіраецца падняць гэтае пытанне перад Еўрапарламентам і падчас Генеральнай асамблеі ААН.

— Ужо цяпер Польшча і Літва выдаюць праязныя дакументы — так званыя пашпарты замежнікаў — беларусам, у якіх скончыўся тэрмін дзеяння пашпарта, але ёсць права легальна знаходзіцца ў краіне, — кажа Святлана Ціханоўская. — Таксама мы шукаем рашэнне з легалізацыяй дзяцей беларускіх грамадзян, народжаных пасля 2020 года не ў Беларусі.

Вырашыць праблему можа паскарэнне працэсу працы над пашпартам Новай Беларусі, які быў прэзентаваны ў пачатку жніўня. Але пакуль нават прыблізных тэрмінаў выпуску дакумента і перспектываў яго прызнання ўрадамі замежных дзяржаваў Святлана Ціханоўская не называе:

— Гэта працэс няхуткі, і тут нам патрэбная будзе дапамога ўсіх беларусаў, якія жывуць за мяжой. Нам неабходна будзе заручыцца падтрымкай урадаў краін, дзе жывуць беларусы. Мы спадзяёмся, што пашпарт зможа вырашыць шэраг праблем з легалізацыяй.

Святлана Ціханоўская таксама звярнулася да беларусаў з просьбай не панікаваць і не здзяйсняць неабдуманых учынкаў праз адмову афіцыйнага Мінска выдаваць пашпарты за мяжой:

— Нават калі ваш пашпарт заканчваецца, не варта вяртацца на радзіму, калі вам пагражае пераслед. Бо ніводны дакумент у свеце не варты чалавечай свабоды. Галоўнае — паклапаціцеся пра сябе і сваю бяспеку. Бо людзі — гэта галоўная каштоўнасць Беларусі.

Чытайце таксама