Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  2. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  3. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  4. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  5. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  6. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  7. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  8. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  9. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  10. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  11. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  12. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  13. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  14. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  15. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
Читать по-русски


Лідарка беларускіх дэмсілаў Святлана Ціханоўская паехала з рабочым візітам у Швецыю, дзе ёй прысудзілі прэмію памяці Анны Лінд. Яна сустрэлася з прэм’ер-міністрам краіны Ульфам Крыстэрсанам і міністрам абароны Полам Ёнсанам, з якімі абмеркавала сітуацыю ў Беларусі і праблему з легалізацыяй беларусаў за мяжой, паведамляе прэс-служба палітыка.

Лидер белорусских демсил Светлана Тихановская и премьер Швеции Ульф Кристерссон. Фото: пресс-служба Светланы Тихановской
Лідарка беларускіх дэмсілаў Святлана Ціханоўская і прэм'ер Швецыі Ульф Крыстэрсан. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Перад цырымоніяй уручэння прэміі Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Швецыі Ульфам Крыстэрсанам, з якім абмеркавала ўказ Лукашэнкі пра пазбаўленне беларусаў права на абмен пашпарта ў дыпмісіях. Яна папрасіла шведскі бок знайсці рашэнне, якое дапаможа беларусам з легалізацыяй. Палітык таксама расказала пра праект пашпарта Новай Беларусі і заклікала Швецыю падтрымаць гэтую ініцыятыву.

Таксама абмяркоўваліся ўдзел дэмакратычнай Беларусі ў міжнародных арганізацыях і еўрапейская перспектыва для нашай краіны. Ціханоўская заклікала шведскі бок падтрымліваць праграмы рэабілітацыі палітвязняў, незалежныя СМІ і культурныя праекты.

Прэм’ер паабяцаў, што Швецыя і далей будзе падтрымліваць дэмакратычную Беларусь.

Лидер белорусских демсил Светлана Тихановская и министр обороны Швеции Пол Йонссон. Фото: пресс-служба Светланы Тихановской
Лідарка беларускіх дэмсілаў Святлана Ціханоўская і міністр абароны Швецыі Пол Ёнсан. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Ціханоўская таксама сустрэлася з міністрам абароны Швецыі Полам Ёнсанам. Яны абмеркавалі сітуацыю з расійскай вайсковай прысутнасцю ў Беларусі, размяшчэннем ядзернай зброі ў Беларусі і правакацыямі на мяжы з ЕС. Ціханоўская звярнула ўвагу на пагрозы незалежнасці і суверэнітэту Беларусі з боку Расіі і заклікала падтрымаць беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне рыштункам і несмяротным узбраеннем.

Абмяркоўвалася таксама магчымае супрацоўніцтва паміж Аб’яднаным пераходным кабінетам і Швецыяй у вайскова-палітычным кірунку.