Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  2. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  3. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  4. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  5. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  6. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  7. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  8. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  9. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  10. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  11. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  12. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  13. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
Читать по-русски


Падаткавікі, відавочна, пачалі больш увагі надаваць тым, хто атрымлівае прыбытак ад здавання ў арэнду нерухомасці. З аднаго боку, яны нагадваюць пра выплату збораў за такую дзейнасць, а з іншага — актыўна шукаюць парушэнні, у тым ліку «штучнае» драбненне бізнесу. Дзяржкантроль таксама падключыўся да пошуку тых, у каго могуць быць парушэнні падчас здавання ў арэнду нерухомасці.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Магілёўскія падаткавікі нагадалі, што даходы ад здавання ў арэнду жылых і нежылых памяшканняў, машына-месцаў іншым фізічным асобам на працяглы тэрмін (больш чым на 15 дзён) абкладаюцца падаходным падаткам. Да прыкладу, у Магілёве гэта 41,2 рубля ў месяц за кожны пакой, які здаецца, у Бабруйску, Горках, Крычаве, Асіповічах — 27 рублёў. Пры гэтым трэба заключыць дамову найму жылога памяшкання і зарэгістраваць яго. Падрабязнейшую інфармацыю па стаўках падаходнага падатку за здаванне ў арэнду нерухомасці можна паглядзець па гэтай спасылцы.

У Мінскай вобласці ў падаткавікоў узніклі прэтэнзіі да кампаніі, якая перадала іншым фірмам аб’екты нерухомасці. «Так, грамадзянамі ў розныя перыяды пачынаючы з 2017 года створаныя чатыры юрыдычныя асобы, дзейнасць якіх арганізаваная такім чынам, што ўсе арганізацыі працавалі як адзіны механізм, — адзначаюць падаткавікі. — Платнікамі выкарыстоўвалася схема „драбнення бізнесу“: новыя арганізацыі рэгістраваліся па меры таго, як прадпрыемствы дасягалі максімальна дапушчальнай мяжы выручкі для магчымасці прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання, тым самым змяншаючы падатковую нагрузку і недаплачваючы належныя сумы падаткаў». У паведамленні не ўдакладняецца, што рабілі з гэтай нерухомасцю — здавалі ў арэнду, перапрадавалі ці быў яшчэ нейкі варыянт. У выніку падатковая выставіла да даплаты больш за 9,8 млн рублёў.

Нагадаем, у падаткавікоў у Гродне паўсталі пытанні да мужчыны, які здаваў у арэнду нерухомасць. Яму ў выніку выставілі да даплаты 1,5 млн рублёў. У Бабруйску падаткавікі таксама зладзілі праверку індывідуальнага прадпрымальніка, які здаваў у арэнду нерухомасць. У выніку правяральнікі выставілі да аплаты рахунак на 2,3 млн рублёў.

У Віцебску раней завялі крымінальную справу на ўладальніцу буйнога бізнесу па здаванні ў арэнду нерухомасці, яе падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, паведамляў Камітэт дзяржкантролю. Жанчыне і яе сям'і належаць 45 аб’ектаў нерухомасці: зямельныя ўчасткі, офісы, склады, гандлёвыя і падсобныя памяшканні, кватэры, размешчаныя на тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай і Мінскай абласцей. Яна вядзе свой бізнес з 2001 года. Многія гады яна была зарэгістраваная ў якасці ІП і выкарыстоўвала спрошчаную сістэму падаткаабкладання.

Раней быў затрыманы буйны віцебскі дэвелапер па падазрэнні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў пры здаванні ў арэнду камерцыйнай нерухомасці.

Чытайце таксама