Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  2. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  3. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  4. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  5. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  6. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  7. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  8. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
Читать по-русски


З 2010 года беларуская эканоміка страціла амаль паўмільёна работнікаў. Гэта блізка да насельніцтва Гомеля — другога па велічыні горада краіны.

Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

За 12 гадоў беларуская эканоміка страціла 488,7 тысячы занятых, вынікае са звестак, размешчаных у зборніку Белстата. Гэта блізка да агульнай колькасці насельніцтва Гомеля — другога па велічыні горада нашай краіны (на 1 студзеня 2023 года яно складала 501 тысячу чалавек).

За гэтыя гады самая вялікая група работнікаў — сфера паслуг — страціла 8600 занятых. Сельская і лясная гаспадарка — 125,5 тысячы. 195,9 тысячы чалавек страціла прамысловасць і 158,7 тысячы — будаўніцтва.

У 2022 годзе суадносіны колькасці занятых у эканоміцы да працаздольнага насельніцтва, як вынікае са звестак зборніка, склалі 79,3%, у той час як у 2010 годзе яно было амаль 82%. Удзельная вага працоўных рэсурсаў у колькасці насельніцтва таксама знізілася: з 64,1% у 2010-м да 61% у 2022-м.

Гэта значыць, што людзей, якія забяспечваюць унёскі ў сацыяльную сферу і аплату пенсій тым, хто іх атрымлівае, становіцца ўсё менш.

Чытайце таксама