Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  2. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  3. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  4. Доллар успел подешеветь в короткую неделю: чего ждать от курсов в начале мая? Прогноз по валютам
  5. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  6. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  7. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  8. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
Читать по-русски


Мінюст Беларусі зарэгістраваў Фонд першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Фонд Первого». На запіс у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і ІП звярнуў увагу юрыст Юрый Чавусаў, піша Reform.

Визуализация помещения с душами впечатлений в вероятной новой резиденции. Скриншот видео youtube.com/@osbbelpol
Візуалізацыя памяшкання з душамі уражанняў у імавернай новай рэзідэнцыі. Скрыншот відэа youtube.com/@osbbelpol

Фонд зарэгістраваны 25 кастрычніка 2022 года рашэннем № 54 па адрасе: Мінск, вул. Чырвонаармейская, д. 15. Менавіта там знаходзіцца загадкавая новая рэзідэнцыя са спа-цэнтрам, басейнам, канферэнц-залай, рабочым кабінетам і спальняй.

Reform.by атрымаў падрабязную выпіску з рэгістра, але яснасці, што гэта за фонд, больш не стала. У выпісцы няма ніякіх кантактных звестак або інфармацыі пра заснавальнікаў фонду. Ёсць толькі інфармацыя пра ведамасную падпарадкаванасць — «Іншыя юрыдычныя асобы без ведамаснай падпарадкаванасці». У якасці формы ўласнасці пазначаная «маёмасць недзяржаўных юрыдычных асоб без дзяржаўнага і замежнага ўдзелу».

Нагадаем, аб’яднанне былых беларускіх сілавікоў BELPOL раней апублікавала фільм «Душ уражанняў» пра рэканструяваны чатырохпавярховы будынак у цэнтры Мінска. Паводле іх інфармацыі, гэта новая рэзідэнцыя Аляксандра Лукашэнкі. Ініцыятыва паказала дэталёвыя планы памяшканняў і візуалізацыі.

21 верасня на паведамленні СМІ адрэагаваў сам Аляксандр Лукашэнка. Палітык назваў укідам інфармацыю, што ў будынку размесціцца яго новая рэзідэнцыя.

— На нас пачаўся ўжо ідэалагічны і інфармацыйны ціск. Нядаўна з’явілася інфармацыя: «Лукашэнка пабудаваў сабе новую рэзідэнцыю, там, напэўна, будзе УНС». Я думаю: дзе пабудаваў, хто пабудаваў? Без мяне гэта не маглі пабудаваць. Аказваецца, вялікую чыноўніцкую бальніцу аддалі Кухараву (у падпарадкаванне гарадскіх уладаў Мінска. — Заўв. рэд.) — пабудавалі маленькую за горадам — і там было старое аддзяленне рэабілітацыі. Яго Кіраўніцтва справамі адрамантавала. Зрабілі рэабілітацыю на першым паверсе. На верхнім паверсе даручыў усе дабрачынныя фонды, якія мы закрылі (сабачак лячылі, катоў і гэтак далей), сабраць пад адным дахам, — расказаў Лукашэнка.

Адзначым, што на апублікаваных BELPOL планах будынка мы не заўважылі памяшканняў, у якіх маглі б размясціцца дабрачынныя фонды. Затое там знайшліся басейн, віп-зона, снегагенератар, душ уражанняў і шмат чаго іншага.

Чытайце таксама