Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  2. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  3. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  4. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  5. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  6. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  7. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  8. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  9. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
Читать по-русски


Міністэрства па падатках і зборах разаслала беларусам лісты на электронную пошту, якія датычаць выплаты маёмасных падаткаў — зямельнага, транспартнага і на жыллё. У паведамленні ведамства сцвярджаецца, што яно даслала паўторнае паведамленне па падатках за 2022 год наўзамен раней скіраванага. Беларусы кінуліся тэлефанаваць у ведамства і высвятляць, што здарылася.

Фото: «Зеркало»
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Люстэрка»

У чацвер, 5 кастрычніка, беларусы атрымалі на свае электронныя скрыні паведамленне ад Міністэрства па падатках і зборах. Тэма ліста гучыць так: «Паўторнае паведамленне за 2022 наўзамен раней скіраванага».

«Для вас было сфармаванае паўторнае паведамленне за 2022 наўзамен раней скіраванага на portal.nalog.gov.by. Паведамленне знаходзіцца ў дадатку да ліста. Вы можаце таксама спампаваць паведамленне ў асабістым кабінеце партала, — гаворыцца ў лісце. — Там жа ў раздзеле «аплата падаткаў» вы зможаце аплаціць названыя падаткі з дапамогай інтэрнэт-банкінгу «Беларусбанка», «Альфа-Банка», «Белгазпрамбанка», «Белінвестбанка», «Прыёрбанка», «Тэхнабанка», «Белаграпрамбанка».

У прымацаваным файле было апавяшчэнне на выплату падаткаў за 2021 год.

Нагадаем, беларусам да 1 верасня даслалі паведамленні на выплату маёмасных падаткаў за 2022 год, іх трэба ўнесці да 15 лістапада. Некаторыя ўжо паспелі заплаціць падаткі. Таму тыя, хто атрымаў новыя паведамлення на электронную пошту, пачалі тэлефанаваць у кантакт-цэнтр ведамства.

Калі журналіст «Люстэрка» як фізасоба тэлефанаваў у кантакт-цэнтр МПЗ, то ў чарзе было больш за 20 чалавек. Спатрэбілася больш за 10 хвілін, каб дачакацца адказу спецыяліста.

— У нас тут невялікі тэхнічны збой адбыўся, таму калі ў асабістым кабінеце пазычанасці ў вас няма, значыць, не звяртайце на гэта ўвагі, — сказалі ў кантакт-цэнтры.

Удакладненне, што ў лісце ад МПЗ ідзе гаворка пра паўторнае паведамленне за 2022-ы наўзамен раней скіраванага, у кантакт-цэнтры выклікала пэўную разгубленасць:

— Паўторнае паведамленне за 2022 год замест раней скіраванага? Замест раней скіраванага … — здзівіліся ў кантакт-цэнтры. — А калі вы адкрываеце гэты файл, то там паведамленне на выплату падаткаў за 2021 год? Калі ў вас у асабістым кабінеце [на сайце МПЗ] пазычанасці няма за 2021 год, значыць, вы на гэта [ліст ад ведамства] не арыентуйцеся. Арыентуйцеся на паведамленне, якое першапачаткова вам было скіраванае [на выплату падаткаў за 2022 год]. У нас адбыўся тэхнічны збой на серверы.