Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  2. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  3. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  4. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  5. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  6. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  7. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  8. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  9. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  10. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  11. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  12. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
Читать по-русски


У Беларусі хочуць яшчэ на адзін год — да 1 студзеня 2025-га — адвязаць арэндныя стаўкі ад курсу валют. Гэта прадугледжвае адпаведны законапраект, які размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Раней эксперты прагназавалі, што калі бізнес адаптуецца да «жыцця без еўранаміналу», то мараторый могуць зрабіць бестэрміновым.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Калі арэнда дзяржаўнай нерухомасці прывязаная ў асноўным да беларускага рубля (базавай арэнднай велічыні), то арэнда прыватнай нерухомасці, як правіла, раней залежала ад курсаў еўра ці даляра. На гэтым фоне чыноўнікі раней да 1 студзеня 2024 года забаранілі вызначаць стаўкі арэнды камерцыйнай нерухомасці ў замежнай валюце. Іх прывязалі да беларускага рубля. Прычым гаворка пра любую маёмасць, пачынаючы ад офісных памяшканняў і машына-месцаў і заканчваючы аўтамабілямі і будаўнічай тэхнікай. Адпаведныя змены былі ўнесеныя ў Грамадзянскі і Банкаўскі кодэксы. Гэтыя змены датычаць камерцыйнай нерухомасці.

Таксама ў Беларусі да 1 красавіка 2024 года замарозілі базавую арэндную велічыню і арэндныя стаўкі за карыстанне дзяржмаёмасцю — рухомай і нерухомай. То-бок гэты паказчык застанецца да названай даты на адным узроўні — 16,9 рубля.

Нагадаем, у кастрычніку гэтага года стала вядома, што Мінэканомікі выступае за тое, каб стаўкі арэнднай платы за карыстанне маёмасцю былі і далей прывязаныя да беларускага рубля, а не да валюты.

Хоць афіцыйна нельга прывязваць стаўкі па арэндзе да даляраў і еўра, на практыцы па-ранейшаму сустракаюцца такія выпадкі. Арандадаўцы і арандатары дамаўляюцца на карэктавальныя каэфіцыенты, калі курс валюты прыкметна зменіцца.

Чытайце таксама