Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  2. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  3. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  4. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  5. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  6. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  7. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  8. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  9. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  10. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  11. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  12. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  13. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  14. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  15. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  16. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  17. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  18. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
Читать по-русски


Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Ермаловіч атрымаў пасаду ў Еўразійскай эканамічнай камісіі — міністра па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні. Пра гэта паведамляецца на сайце ЕЭК.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

На паседжанні Найвышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое прайшло 25 снежня ў Санкт-Пецярбургу, кіраўнікі дзяржаваў Еўразійскага эканамічнага саюза зацвердзілі новы склад калегіі ЕЭК. Ён прыступіць да працы з 1 лютага 2024 года.

Максім Ермаловіч заняў пазіцыю намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта летам 2022 года пасля таго, як Дзмітрыя Крутога прызначылі паслом нашай краіны ў Расіі.

Максім Ермаловіч — адзін з самых вядомых у Беларусі фінансістаў. За шматгадовую службу ў Міністэрстве фінансаў ён запомніўся як прыхільнік рынкавых рэформаў.

Старшынёй калегіі ЕЭК з 1 студзеня 2024 года стане прадстаўнік Казахстана Бакытжан Сагінтаеў. Менавіта да гэтай краіны ў 2024 годзе пяройдзе старшынства ў ЕЭК. Цяпер «галоўная» ў гэтай арганізацыі — Беларусь. Узначальвае калегію ЕЭК цяпер Міхаіл Мясніковіч. Ці знайшлі яму іншае месца працы, пакуль не паведамляецца. Мясніковічу 73 гады, ён найбліжэйшы паплечнік Аляксандра Лукашэнкі.