Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  2. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  3. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  4. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  5. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  6. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  7. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  8. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
Читать по-русски


Банкі з 1 лютага зменяць патрабаванні да выгляду банкнот, якія хочуць абмяняць іх кліенты. Пра гэта паведамляе Асацыяцыя беларускіх банкаў. Як чакаецца, у некаторых выпадках абмяняць валюту стане прасцей. Нагадаем, беларусы сутыкаюцца з цяжкасцямі падчас спробаў здаць у банкі замежныя грошы і атрымаць наўзамен беларускія рублі. Некаторыя фінустановы адмаўляюцца прымаць банкноты, якія візуальна не выглядаюць пашкоджанымі, то-бок на іх няма нейкіх відавочных дэфектаў.

Фото: Reuters
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Reuters

Нагадаем, з ліпеня 2023 года большасць банкаў пачала прытрымлівацца адзіных правілаў замены банкнот у замежнай валюце. Для гэтага распрацавалі адзіны пералік прыкмет плацежнасці грашовых знакаў, яго ўхваліў Нацбанк. Праз гэта стала складаней абмяняць валюту.

З 1 лютага гэтага года банкі ўвядуць змены ў адзіныя правілы абмену валюты. Да прыкладу, яны будуць прымаць для абмену банкноты з адным надрывам ці надрэзам даўжынёй да 10 мм (замест цяперашніх максімальных 5 мм).

Каб грашовы знак прынялі для абмену, з лютага на ім не мусіць быць больш за чатыры адтуліны (праколы) дыяметрам да 1 мм кожная. Цяпер на адной банкноце можа быць не больш за тры такія «дзіркі».

Таксама банкі ўвядуць змены па праверцы банкнот ва ультрафіялетавых промнях. Калі цяпер абмяняць змогуць грашовыя знакі, якія «свецяцца» белым і блакітным колерам, то з лютага — і любым іншым. Але будзе абмежаванне: такая пляма мусіць быць памерам не больш за квадрат, у якім адзін бок — да 30 мм (ці тры квадраты з адным бокам да 10 мм). «Пры гэтым структура паперы не парушаная, не рассыпаецца, не крышыцца», — удакладняецца ў правілах абмену банкнот.

Як паведамляюць у Асацыяцыі беларускіх банкаў, гэтыя патрабаванні не датычаць расійскіх рублёў.

Такія правілы па абмене валюты звязаныя ў тым ліку з санкцыямі супраць Беларусі, яны абмяжоўваюць магчымасці банкаў вывозіць старыя даляры і еўра, праблема іх назапашвання ў банкаўскай сістэме застаецца актуальнай. Новаўвядзенне дазволіць выключыць сітуацыі, калі банкі па-рознаму ацэньваюць плацежнасць банкнот наяўнай замежнай валюты.

Чытайце таксама