Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  2. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  3. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  4. Доллар успел подешеветь в короткую неделю: чего ждать от курсов в начале мая? Прогноз по валютам
  5. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  6. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  7. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  8. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
Читать по-русски


Фінансавая платформа Currencycloud, якая належыць міжнароднай аплатнай сістэме Visa, абмежавала пераводы грошай у Беларусь. Пра гэта гаворыцца на сайце кампаніі. Увагу на публікацыю звярнуў Office Life.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: pixabay.com
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: pixabay.com

Дагэтуль Currencycloud аказвала банкам і фінтэхкампаніям паслугі абмену валюты для транспамежных плацяжоў.

Аднак у сувязі з абноўленай «палітыкай барацьбы з адмываннем грошай і патрабаваннямі праверкі санкцый» кампанія адмовілася атрымліваць і пераводзіць сродкі з некаторых краін.

Яна тлумачыць, што «вельмі сур’ёзна ставіцца да сваіх абавязкаў» і ў адпаведнасці са сваёй палітыкай вымушаная адмовіцца ад пераводаў у Беларусь.

У спіс краін, для якіх таксама сталі немагчымыя аперацыі на платформе, уключаныя КНДР, Расія, Куба, Іран, Лівія, Судан, Паўднёвы Судан, Сірыя, Венесуэла і Казахстан. У ім таксама ёсць Крым, Данецкая, Херсонская, Луганская і Запарожская вобласці.