Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  2. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  3. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  4. Доллар успел подешеветь в короткую неделю: чего ждать от курсов в начале мая? Прогноз по валютам
  5. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  6. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  7. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  8. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
Читать по-русски


"Позірк"

Сустрэчы з уладамі Нарвегіі запланаваныя падчас візіту беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай у Осла 29−30 красавіка, паведаміў «Позірку» галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка.

Святлана Ціханоўская. Фота: Flickr / Office of Sviatlana Tsikhanouskaya
Святлана Ціханоўская. Фота: Flickr / Office of Sviatlana Tsikhanouskaya

29 красавіка дэмлідар сустрэнецца з прадстаўнікамі даследчых цэнтраў, грамадзянскай супольнасці і асобнымі журналістамі; правядзе перамовы з членамі парламенцкага камітэта па замежных справах і абароне, а затым — са спікерам Стортынга Масудам Гарахані. Запланаваная адкрытая сустрэча з Нарвежскім Хельсінкскім камітэтам і беларускай дыяспарай у асобах членаў супольнасці Razam. Праграма завершыцца вячэрай, якую арганізуе намеснік міністра замежных спраў Эйвінд Вад Петэрсан.

У другі дзень візіту Ціханоўская правядзе перамовы з кіраўніком МЗС Эспенам Бартам Эйдэ, прэм’ер-міністрам Ёнасам Гарам Сторэ, прадстаўнікамі парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь», мэрам Осла Аннэ Ліндбу, генеральным дырэктарам Дэпартамента палітыкі бяспекі і Крайняй Поўначы ў МЗС, міністрам культуры Любнай Яферу. Дэмлідар таксама выступіць на канферэнцыі Words Matter!

Паводле слоў Вячоркі, гэта «доўгачаканы, запланаваны» візіт. З прадстаўнікамі нарвежскіх уладаў плануецца абмеркаваць пытанні «павелічэння фінансавання незалежных СМІ, грамадзянскай супольнасці і беларускіх культурных ініцыятыў, падтрымкі для рэабілітацыі былых палітвязняў і дзяцей рэпрэсаваных».

— Нарвегія ўжо падтрымлівала сем'і рэпрэсаваных, палітвязняў, але мы зараз будзем казаць пра больш сістэмную праграму рэабілітацыі палітвязняў, — адзначыў галоўны дарадца палітыка.

— Ну і дыпламатычны трэк — каб Нарвегія фармалізавала стасункі з дэмакратычнымі сіламі, — дадаў ён, патлумачыўшы, што гаворка ў тым ліку пра сумесныя дзеянні ў міжнародных арганізацыях.

Нагадаўшы, што Нарвегія не ўваходзіць у Еўрасаюз, Вячорка падкрэсліў важнасць для дэмсіл таго, каб Осла «сінхранізаваў з ЕС і ЗША стратэгію па пытанні санкцый, прыцягнення рэжыму да адказнасці».

На сустрэчы з уладамі, паводле яго слоў, таксама будуць абмяркоўвацца тэмы працы групы падтрымкі дэмакратычнай Беларусі ў нарвежскім парламенце; абмену інфармацыяй па пытаннях бяспекі і вайсковых пытаннях; падтрымкі беларускай дыяспары і легалізацыі.

— Нарвегія ўжо аказвае дапамогу — яна далучылася да міжнароднай платформы па зборы доказаў злачынстваў Лукашэнкі, кааліцыі «За дэмакратычную Беларусь» у АБСЕ. Нарвегія на афіцыйным узроўні змяніла назву «Белая Расія» на «Беларусь» (Hviterussland на Belarus. — «Позірк».), падтрымала нас на міжнародным узроўні. Нарвегія вельмі цвёрда нас падтрымлівае з 2020 года, нават раней. Вельмі прынцыповыя, паслядоўныя, надзвычай важны кантакт і важны голас, — падсумаваў Вячорка.