Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  2. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  3. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  4. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  5. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  6. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  7. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  8. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  9. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  10. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  11. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  12. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  13. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  14. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  15. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
Читать по-русски


Myfin.by

Пра сітуацыю на валютным рынку і прагноз курсаў на тыдзень — у тэксце Myfin.by.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Reuters
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Reuters

Падзенне курсу даляра

На таргах у мінулую пятніцу, 3 траўня, курс даляра спыніўся на USD/BYN 3,2267 (хоць яшчэ на таргах у аўторак, 30 красавіка, курс даляра падымаўся да USD/BYN 3,255), страціўшы за тыдзень -0,22%. Не вельмі шмат, але важны вынік. З пачатку гэтага года пакуль захоўваецца рост абменнага курсу даляра ЗША на невялікія +1,55%.

Расійскі рубель за той жа прамежак часу таксама патаннеў адносна беларускай валюты, хоць чакаўся рост курсу. У пятніцу курс расійскага рубля спыніўся на значэнні RUB/BYN 3,4958 за 100 расійскіх рублёў. Па выніках тыдня курс знізіўся на -0,31% і з пачатку года перайшоў практычна ў нейтральную зону з невялікім -0,09%. Характэрна, што на таргах 2 траўня быў зафіксаваны рэкордны для гэтага года аб’ём таргоў расійскім рублём у 8534,730 млн рублёў, або 92,117 млн даляраў у эквіваленце.

Што стрымлівае рост даляра?

Уласна, да канца мінулага тыдня курс расійскага рубля пачаў аднаўляцца, і з вялікай доляй імавернасці гэты трэнд працягнецца. Як мінімум да закрыцця таргоў на маскоўскай біржы (а яны закрываюцца пазней за беларускую БВФБ) курс даляра ЗША спыніўся на лакальным мінімуме USD/RUB 91,600. Прычын такога развароту некалькі, і гэта спраецыюецца на гэтым тыдні і на беларускі валютны рынак.

Першая прычына — гэта працяг часовага ўказа прэзідэнта Расіі пра абавязковы продаж замежнай валюты пэўнай катэгорыяй расійскіх экспарцёраў. Другая — нечаканы паварот на пазабіржавым рынку Форэкс, дзе даляр ЗША на мінулым тыдні трапіў у пастку.

1 траўня, у той час калі ўсё прагрэсіўнае чалавецтва адзначала Міжнародны дзень салідарнасці працоўных, прайшло чарговае паседжанне манетарнага камітэта ФРС ЗША. Нечаканасцяў не здарылася, працэнтную стаўку чакана пакінулі на ўзроўні 5,50%. Але ў суправаджальнай прамове кіраўніка ФРС Джэрома Паўэла прагучалі трывожныя ноткі наконт таго, што барацьба з інфляцыяй аказалася не такой простай. Прасцей кажучы, чаканні пачатку паніжэння працэнтнай стаўкі адсунуліся на канец 2024-га — пачатак 2025 года.

На гэтым фоне самая пільная ўвага была звернутая на звесткі рынку працоўнай сілы ў ЗША nonfarm-payrolls, якія выйшлі ў пятніцу. І вось тут здарыўся халодны душ. Амаль усе паказчыкі статыстыкі аказаліся горшымі, чым чакалася.

Сярэдняя заработная плата скарацілася, колькасць занятых у красавіку таксама істотна ніжэйшая за прагноз, узровень беспрацоўя вырас.

Магчыма, гэта тое, чаго чакае ФРС, — астуджэнне амерыканскай эканомікі, але рынак разважыў інакш, і пара EUR/USD падымалася ў моманце да 1,0808. Такім чынам, для расійскага рубля знайшлася падтрымка і з боку.

Прагноз на тыдзень

Але ў гэтай бочцы мёду для рубля можа знайсціся і лыжка дзёгцю. На сёння кошт эталоннай маркі нафты Brent знізіўся да 82,80 USD/br. Прычыны ўсё тыя ж — ЗША з іх ростам нафтавых запасаў. Не выключана, што ва ўмовах заканчэння падатковага перыяду ўмацаванне расійскага рубля можа прыпыніцца.

З улікам сказанага, цягам кароткага тыдня можна чакаць нейтральнай змены абменнага курсу даляра ЗША і расійскага рубля на беларускім валютным рынку. Курс USD/BYN будзе ў такім выпадку вагацца блізу 3,220−3,235. Расійскі рубель застаецца паблізу 3,50 за 100 расійскіх рублёў.