Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  2. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  3. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  4. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  5. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  6. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  7. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  8. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  9. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  10. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  11. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  12. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  13. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  14. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  15. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
Читать по-русски


Жыхары сталіцы звычайна атрымліваюць самыя вялікія заробкі ў краіне, але і жыллё там, як правіла, даражэйшае, чым у рэгіёнах. «Люстэрка» вывучыла, наколькі даступная аднапакаёвая кватэра мінчукам у параўнанні з тымі, хто жыве ў Варшаве, Вільнюсе і Рызе. Аказваецца, «квадрат» у нас самы танны, але збіраць на сваю жылплошчу ўсё роўна давядзецца даўжэй.

Иллюстративный снимок. Фото: Victoria/pixabay.com
Ілюстрацыйны здымак. Фота: Victoria/pixabay.com

Як адрозніваюцца цэны на квадратны метр?

Паводле звестак спецыялізаванага рэсурсу Global Property Guide, у чэрвені гэтага года сярэдні кошт квадратнага метра жылля ў Вільнюсе складаў 2754 даляры, у Рызе — 2693 даляры, а ў Варшаве — 4154 даляры. Ва ўсіх выпадках гэта метр у аднапакаёвай кватэры.

У гэтай статыстыцы няма Беларусі. Але паводле інфармацыі беларускіх аналітыкаў, у Мінску метр у аднапакаёўцы ў чэрвені ў сярэднім каштаваў 1601 даляр.

Зыходзячы з гэтага, аднапакаёўка памерам 45 «квадратаў» па чэрвеньскай цане ў сярэднім мінчуку абышлася б у 72 045 даляраў (231 264 рублі паводле курсу Нацбанка на 15 жніўня), жыхару Варшавы — у 186 930 даляраў (600,1 тыс. рублёў), Вільнюса — 123 930 даляраў (397,8 тыс. рублёў), а Рыгі — 121 185 даляраў (389 тыс. рублёў).

Выходзіць, у беларускай сталіцы самы танны квадратны метр і, адпаведна, ніжэйшы кошт сярэдняй аднапакаёвай кватэры.

Колькі трэба збіраць?

У суседніх краінах яшчэ не апублікавалі статыстыку па сярэдніх заробках за другі квартал, таму мы ўзялі звесткі за студзень-сакавік, каб ацаніць даступнасць квадратнага метра жылля. Дык вось, у першым квартале сярэдні заробак у Вільнюсе быў 2 529,6 еўра (каля 8949 рублёў), у Рызе — 1804 еўра (парадку 6382 рублёў), у Варшаве — 10 360,53 злотага (каля 8531 рубля). У Мінску сярэдні заробак за гэты ж адрэзак часу склаў 2 842,1 рубля. Ва ўсіх выпадках сумы да выплаты падаткаў.

Такім чынам, каб набыць аднапакаёўку памерам 45 квадратных метраў па сярэдняй чэрвеньскай цане, мінчуку трэба было б цалкам адкладаць сярэдні заробак цягам 6,8 года (і гэта нават без выплаты падаткаў, то-бок насамрэч збіраць трэба даўжэй). Крыху менш часу трэба жыхару Варшавы — амаль 5,9 года. З сярэднім заробкам у Рызе можна назбіраць на такое жыллё крыху больш чым за пяць гадоў. Хутчэй за ўсё такую пакупку мог бы сабе дазволіць жыхар Вільнюса — яму дастаткова 3,7 года.

Удакладнім, што нашыя разлікі — прыблізныя: адна з прычын — сумы мы ўзялі да выплаты падаткаў (а яны адрозніваюцца не толькі па краінах, але і ў розных людзей у межах адной дзяржавы).

Атрымліваецца, што пры самым танным квадратным метры жыллё такой плошчы менш даступнае ў Мінску, чым у сталіцах суседніх краін Еўрасаюза.

Чытайце таксама