Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  2. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  3. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  4. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  5. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  6. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  7. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  8. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  9. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  10. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  11. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  12. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  13. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  14. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
Читать по-русски


/

Намеснік прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады і кіраўнік Руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч даслаў дакументы ў Цэнтрвыбаркам для рэгістрацыі сваёй ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты. Пра гэта апазіцыйны палітык паведаміў у Facebook увечары 27 кастрычніка.

Юрий Губаревич. 2020 год. Фото: TUT.BY
Юрась Губарэвіч. 2020 год. Фота: TUT.BY

«Даслаў у ЦВК заяву, спіс ініцыятыўнай групы і іншыя дакументы, неабходныя для рэгістрацыі ў якасці кандыдата на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Фармальных абмежаванняў не маю. Крымінальныя справы заводзіліся, але ніводная з іх так і не была даведзена да рашэння суда.

Сабраць 100 тысячаў подпісаў сярод 300−500 тыcяч пакінуўшых Беларусь грамадзян лічу цалкам магчымым. Паглядзім, што далей будзе», — напісаў Губарэвіч.

Яму нагадалі ў каментарах, што пасля чарговай змены Канстытуцыі ў 2022 годзе прэзідэнтам пры цяперашняй уладзе можа быць толькі той, хто «пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь не менш за 20 гадоў непасрэдна перад выбарамі, не мае і не меў раней грамадзянства замежнай дзяржавы альбо віду на жыхарства ці іншага дакумента замежнай дзяржавы, што дае права на льготы і іншыя перавагі».

А Губарэвіч акурат жыве за мяжой.

Нагадаем, прэзідэнцкія выбары прызначаныя ў Беларусі на 26 студзеня 2025 года. Раней намер высунуць сваю кандыдатуру агучыў кіраўнік ЛДПБ Алег Гайдукевіч, але дакументаў у ЦВК пакуль не падаваў.

26 кастрычніка ЦВК прыняў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. Акрамя таго, у СМІ з’явілася інфармацыя, што былая дэпутатка і кандыдатка ў прэзідэнты на выбарах 2020 года Ганна Канапацкая хоча сабраць ініцыятыўную групу.

Дату выбараў зацвердзілі 23 кастрычніка. Дакументы пра рэгістрацыю ініцыятыўных груп па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты неабходна падаць не пазней за 1 лістапада.

Для вылучэння кандыдатам трэба сабраць не менш за 100 000 подпісаў. Улады традыцыйна выкарыстоўваюць для гэтага адміністрацыйны рэсурс.

Збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты пачнецца 7 лістапада.

Чытайце таксама