Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  2. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  3. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  4. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  5. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  6. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  7. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  8. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  9. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  10. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  11. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  12. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  13. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  14. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  15. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
Читать по-русски


/

Большасць жыхароў Мінска былі б не гатовыя да павышэння пенсійнага ўзросту, але многія хацелі б працягваць працаваць пасля выхаду на такі адпачынак. Гэта паказала апытанне Цэнтра аператыўных даследаванняў Інстытута сацыялогіі НАН, паведаміў яго кіраўнік Аляксандр Бельскі, піша дзяржагенцтва «Мінск-Навіны».

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY
Апытанне праводзілі праз тэлефон. Усяго ў ім узяло ўдзел 900 чалавек, старэйшых за 18 гадоў, з Мінска, абласных гарадоў, некаторых райцэнтраў і вясковай мясцовасці. Агучаныя былі толькі вынікі па Мінску.

Сярод мінчукоў працягваць працаваць пасля дасягнення пенсійнага ўзросту гатовы 81% апытаных. У цэлым па краіне так адказалі 61,6%.

— Толькі 6,5% рэспандэнтаў з нашага горада (Мінска. — Заўв. рэд.) па дасягненні пенсійнага ўзросту збіраюцца сысці на адпачынак. Не змаглі вызначыцца з адказам 12,5% удзельнікаў апытання, — паведаміў кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт Аляксандр Бельскі.

Прадстаўнік НАН Беларусі таксама расказаў пра іншыя дадзеныя (пры гэтым ён не ўдакладніў, як менавіта гучалі пытанні). Як паведаміў Аляксандр Бельскі, 39,3% мінчукоў рознага ўзросту хацелі б працаваць толькі да 40−55 гадоў. 29,2% апытаных паведамілі, што аддалі б перавагу таму, каб атрымліваць пенсію з 56−65 гадоў.

І толькі 31,5% выбралі выхад на заслужаны адпачынак пасля 66 гадоў.

У Беларусі апошні раз павышалі пенсійны ўзрост з 1 студзеня 2022 года: для мужчын — да 63 гадоў, а для жанчын — да 58. У 2025-м ён будзе на такім самым узроўні. У нашай краіне таксама перыядычна падымаецца пытанне раўнавання пенсійнага ўзросту. Беларускі жывуць даўжэй, чым беларусы (паводле звестак за 2019 год, у мужчын гэта каля 64 гадоў, а ў жанчын — 78 гадоў). Яшчэ адна прычына — агульная дэмаграфічная сітуацыя: колькасць пенсіянераў расце, а працаздольнага насельніцтва — наадварот, скарачаецца. У Мінпрацы восенню мінулага года заяўлялі, што гэтае пытанне «не прапрацоўваецца і не разглядаецца».

Апытанне таксама паказала, што беларусы аддаюць перавагу таму, каб мяняць працу ў сярэднім раз на тры-пяць гадоў. Большасць патлумачыла гэта пошукам лепшых умоваў працы.

Амаль траціна (33%) апытаных мінчукоў хацела б змяніць працу. Для іх важныя такія ўмовы, як добрая зарплата, сацыяльныя гарантыі, бытавыя ўмовы, станоўчы мікраклімат.

Чытайце таксама