Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  2. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  3. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  4. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  5. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  6. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  7. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  8. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  9. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  10. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  11. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  12. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  13. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  14. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 
/

Аляксандр Лукашэнка заклапаціўся вывядзеннем валюты за мяжу. «Найбліжэйшым часам мы разбяромся з урадам, як яны рэалізоўвалі тыя рашэнні, якія мною былі прынятыя», — заявіў 4 лютага палітык, кажучы пра абмежаванні для замежных інвестараў на вывядзенне грошай.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Аляксандр Лукашэнка 4 лютага на сустрэчы з даверанымі асобамі выказаўся наконт праблемы вывядзення валюты за межы краіны.

Палітык адзначыў, што падчас дакладу генеральнага пракурора закраналася пытанне вывядзення валюты за межы краіны. Як высветлілася, за год за мяжу вывелі не дзясяткі мільёнаў грашовых сродкаў, а сотні. Хоць раней Аляксандр Лукашэнка даручаў не дапускаць, каб замежныя інвестары, якія сыходзяць з Беларусі, неабгрунтавана выводзілі валютныя сродкі, заробленыя тут.

«Дывідэнды выводзяць. Яны што, асабіста самі зарабілі гэтыя грошы? Бедны заробак нашым людзям заплацілі, самі зматаліся за мяжу і вывелі яшчэ грошы. Гэта што, нармальна? — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Таму найбліжэйшым часам мы разбяромся з урадам, як яны рэалізоўвалі тыя рашэнні, якія мною былі прынятыя».

Нагадаем, у кастрычніку 2023 года для тых замежных інвестараў з «недружалюбных» краін, якія спрабуюць згарнуць свой бізнес у нашай краіне, але не могуць гэтага зрабіць праз уведзеныя абмежаванні, увялі спецыяльны збор. Такія бізнесоўцы павінныя заплаціць у бюджэт унёсак у памеры не менш за 25% ад рынкавага кошту адчужальных доляў (акцый) ці нерухомай маёмасці.

Чытайце таксама