Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  2. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  3. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  4. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  5. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  6. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  7. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  8. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  9. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  10. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  11. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  12. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
Читать по-русски


/

Рассельгаснагляд папрасіў Беларусь часова спыніць выдачу сертыфікатаў, якія дазваляюць пастаўкі курыных лап у РФ. Прычына звязаная са зменамі ў правілах кантролю за мясам птушкі, якія ўвёў Кітай. Акрамя таго, у самой Расіі таксама ўзмацнілі кантроль за імпартам і вытворчасцю такой прадукцыі.

Иллюстративное фото. Источник: Рexels.com
Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: pexels.com

Рассельгаснагляд звярнуўся ў кампетэнтныя органы Беларусі з просьбай прыпыніць сертыфікацыю курыных лап на тэрыторыі Расіі.

«Рашэнне прынятае ў адпаведнасці з афіцыйным лістом ГМУ Кітая што да ўнясення змяненняў у пратакол пра правядзенне інспекцыйнага, каранціннага, ветэрынарнага і санітарнага кантролю ў дачыненні да ўзаемных паставак замарожанага мяса птушкі паміж Расіяй і Кітаем і ў сувязі з узмацненнем кантролю за ўвозам у краіну і вытворчасцю прадукцыі птушкагадоўлі на тэрыторыі РФ», — гаворыцца ў паведамленні.

Аналагічную просьбу скіравалі ва Узбекістан.

Прасцей кажучы, гэта азначае, што курыныя лапы з Беларусі і Узбекістана часова не змогуць афіцыйна ўвозіць у Расію, пакуль там не разбяруцца з новымі правіламі і стандартамі якасці.

Рашэнне ўступае ў сілу з 10 сакавіка.

Нагадаем, курыныя лапы Беларусь таксама пастаўляе наўпрост у сам Кітай. Гэтым займаецца лагістычны хаб «ГБК — Шаўковы шлях» (частка бізнес-імперыі аднаго з паплечнікаў Аляксандра Лукашэнкі Віктара Шэймана), які сярод іншага экспартуе мяса і субпрадукты ў Кітай і краіны Паўднёва-Усходняй Азіі.

«Мясаперапрацоўчым прадпрыемствам мы прапануем прасоўванне іх прадукцыі на рынкі Кітая, а спажыўцам у Кітаі мы прапануем у тым ліку такія далікатэсы, як курыныя лапкі і ялавічныя галёнкі», — удакладняе фірма. Калі ў Беларусі гэтыя прадукты не асабліва каціруюцца ў раздробным гандлі, то ў Кітаі лічацца прэміяльнымі.