Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  2. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  3. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  4. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  5. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  6. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  7. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  8. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  9. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  10. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  11. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  12. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  13. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  14. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  15. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
Читать по-русски


/

Прызначаючы Аляксандра Турчына прэм’ер-міністрам, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ў таго ёсць прэзідэнцкія схільнасці. Звычайна палітык не дапускае намёкаў на тое, хто можа замяніць яго ў крэсле кіраўніка краіны. Ці значыць гэта, што Лукашэнка нарэшце назваў імя свайго пераемніка? «Люстэрка» спытала пра гэта палітычнага аналітыка, які яшчэ пяць гадоў таму прадказаў прэм’ерства Турчына.

Премьер-министр Александр Турчин после назначения 10 марта 2025 года. Фото: news.by
Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын пасля прызначэння 10 сакавіка 2025 года. Фота: news.by

Для палітычнага аналітыка Валерыя Карбалевіча прызначэнне Аляксандра Турчына прэм’ер-міністрам не стала нечаканасцю. Эксперт кажа, што прагназаваў гэта яшчэ некалькі гадоў таму.

— У канцы 2019 года я дапускаў, што Турчын — самы галоўны кандыдат на месца тагачаснага прэм’ер-міністра Сяргея Румаса. Бачыце, адгадаў, але з розніцай у пяць гадоў, — смяецца Карбалевіч. — Для Лукашэнкі важна, што гэты чалавек быў віцэ-прэм'ерам, потым кіраваў вельмі важнай Мінскай вобласцю. Далей кар’ера вядзе толькі да прэм’ерства. Для мяне выбар гэтай кандыдатуры лагічны.

Абвяшчаючы пра прызначэнне Турчына, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што той мае «прэзідэнцкія схільнасці». Валерый Карбалевіч заклікае не шукаць у гэтых словах намёку на статус пераемніка Лукашэнкі.

— Пытанне пераемніка ўзнікае тады, калі сам кіраўнік збіраецца сыходзіць, — тлумачыць сваю пазіцыю аналітык. — Паколькі Лукашэнка нікуды сыходзіць не плануе, то і пытанне пра пераемніка проста неактуальнае, яго няма на парадку дня.

Суразмоўца ўпэўнены, што Лукашэнку нявыгадна, каб у кагосьці з ягонага атачэння ці набліжаных быў статус пераемніка. Паводле яго, гэта можа падарваць аўтарытэт палітыка.

— Да такога чалавека пацягнуцца ўсе іншыя чыноўнікі, бо пачнуць бачыць у ім перспектыву, — тлумачыць Карбалевіч. — Менавіта таму Лукашэнка ніяк не хоча гуляць у гульню з пераемнікам і паказваць пальцам на кагосьці канкрэтнага. Разумее, што наменклатура пабяжыць, а сам ён ператворыцца ў «кульгавую качку» (прэзідэнт, які пакідае пасаду. — Заўв. рэд.).

Увагу і кампліментарныя выказванні пра Турчына з боку Лукашэнкі Карбалевіч тлумачыць сімпатыяй, якую палітык ужо даўно адчувае да свайго падначаленага.

— Яшчэ ў часы працы Турчына віцэ-прэм'ерам можна было заўважыць, што ён часта замяняў свайго фармальнага начальніка, — успамінае эксперт. — Нарады ўрада па эканоміцы ён часта праводзіў замест Сяргея Румаса. У некаторых паездках Лукашэнкі па краіне яго ў тыя часы таксама суправаджаў Турчын, а не дзейны прэм’ер-міністр.

Нагадаем, Аляксандра Турчына прызначылі прэм’ер-міністрам Беларусі 10 сакавіка 2025 года. Да гэтага ён 4,5 года быў губернатарам Мінскай вобласці, а ў 2018−2019 гадах працаваў намеснікам кіраўніка ўрада. Турчын курыраваў стратэгічныя галіны, уключаючы IT-сферу. Ён запомніўся сваімі ліберальнымі выказваннямі пра рынкавыя рэформы, дэкрыміналізацыю бізнесу, развіццё IT-краіны і гэтак далей.

Чытайце таксама