Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  2. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  3. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  4. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  5. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  6. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  7. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  8. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  9. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  10. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  11. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  12. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  13. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  14. МИД Литвы ответил на предложение Беларуси возобновить движение пассажирских поездов между странами
Читать по-русски


У Мінгарвыканкаме адказалі адмовай на просьбу парафіян мінскага касцёла святых Сымона і Алены дазволіць ім праводзіць набажэнствы ў галоўнай зале, зашклёнай галерэі або ўнутраным дворыку касцёла, паведамляе сайт chyrvony.by. Як вынікае з тлумачэнняў уладаў, маліцца ўнутры храма нельга да заканчэння рамонту, а рабіць гэта ў двары забараняе заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

Чырвоны касцёл у Мінску. Фота: TUT.BY

У адказе Мінгарвыканкама на зварот абшчыны храма паведамляецца, што рашэннем камісіі па надзвычайных сітуацыях эксплуатацыя ўсяго будынка пасля пажару забароненая да заканчэння рамонту — гэта датычыць і галоўнай залы, і зашклёнай галерэі.

«Такім чынам, узгадніць правядзенне набажэнстваў у асобных памяшканнях (частках) Чырвонага касцёла не ўяўляецца магчымым», — гаворыцца ў дакуменце.

Улады таксама патлумачылі, чаму нельга маліцца нават ва ўнутраным дворыку храма. Згодна з заканадаўствам, набажэнствы ў не прызначаных спецыяльна для гэтага месцах пад адкрытым небам адносяцца да масавых мерапрыемстваў, якія не дапускаюцца на адлегласці менш за 200 метраў ад будынка Савета Міністраў.

Мінгарвыканкам паведаміў, што накіраваў у Мінска-Магілёўскую архіепархію прапановы па свабодных памяшканнях для часовага правядзення набажэнстваў.

Нагадаем, 26 верасня ў касцёле пры нявысветленых абставінах здарыўся невялікі пажар, пасля якога раённая адміністрацыя забараніла эксплуатацыю будынка, усярэдзіну перасталі пускаць вернікаў і святароў.

Раніцай 6 кастрычніка стала вядома, што ўлады прынялі рашэнне разарваць пагадненне з абшчынай парафіі святых Сымона і Алены пра бязвыплатнае карыстанне будынкам Чырвонага касцёла. Сам будынак знаходзіцца ва ўласнасці горада Мінска.

Пазней улады заявілі, што будынак забралі для правядзення рамонту. Аднак пра намер вярнуць каталікам касцёл пасля рамонту нічога сказана не было.

Каталіцкая абшчына накіравала Лукашэнку адкрыты ліст з просьбай дапусціць упаўнаважаных прадстаўнікоў парафіі да агляду пашкоджаных пажарам збудаванняў Чырвонага касцёла ў Мінску. Парафіяне таксама заявілі, што пажар у храме быў невыпадковым, і накіравалі ў Следчы камітэт запыт аб інфармаванні іх пра вынікі праведзеных следчых дзеянняў.

У Мінгарвыканкаме вернікам паабяцалі вылучыць памяшканне для малітваў і захоўвання маёмасці на час рамонту ў касцёле.