Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  3. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  4. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  5. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  6. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  7. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  8. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  9. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  10. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  11. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  12. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
Читать по-русски


Мінздароўя прыпыніла дзеянне ліцэнзій трох медцэнтраў — ТДА «Медыцынскі цэнтр «Кравіра», ТАА «Доктар Нема», ТАА «ПлеядаМед» (Dental Clinic). Рашэнне ўступае ў сілу 28 лістапада і будзе дзейнічаць да ліквідацыі выяўленых парушэнняў. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

Фото: "Кравира"
Фота: «Кравіра»

Як адзначаецца ў паведамленні ведамства, прычынай такога рашэння паслужыў шэраг фактаў, выяўленых камісіямі Міністэрства аховы здароўя.

У ТДА «Медыцынскі цэнтр «Кравіра»:

  • грубыя парушэнні ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоваў што да адсутнасці медыцынскай дакументацыі, дамоваў на тэхнічнае абслугоўванне медыцынскай тэхнікі, выкарыстанне незарэгістраванай медыцынскай тэхнікі;
  • факты невыканання клінічных пратаколаў дыягностыкі і лячэння, зацверджаных Міністэрствам аховы здароўя, у тым ліку службай анестэзіялогіі і рэанімацыі, а менавіта выяўленыя факты аказання медыцынскай дапамогі з парушэннямі, якія з’яўляюцца вельмі значнымі і могуць пацягнуць, а магчыма, пацягнулі, нанясенне шкоды жыццю і здароўю, што характарызуе медыцынскую дапамогу як небяспечную. Арганізацыя медыцынскай дапамогі ў гэтым цэнтры стварае рэальную пагрозу жыццю пацыентаў пры магчымым развіцці ускладненняў у раннім пасляаперацыйным перыядзе;
  • парушэнні ў правядзенні медыцынскіх аглядаў, арганізацыі і правядзенні экспертызы часовай непрацаздольнасці;
  • парушэнні ў арганізацыі і аказанні неадкладнай медыцынскай дапамогі;
  • парушэнні ў сферы абароту лекавых сродкаў, а менавіта неналежнага іх захоўвання;
  • парушэнні санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў, у тым ліку парушэнні падчас правядзення стэрылізацыі эндаскапічнага абсталявання.

У ТАА «Доктар Нема»:

  • грубыя парушэнні ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоваў што да адсутнасці медыцынскай дакументацыі, дамоваў на тэхнічнае абслугоўванне медыцынскай тэхнікі;
  • парушэнні санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў.

У ТАА «ПлеядаМед» (Dental Clinic):

  • выяўленне факта выканання віду работ, не заяўленых у ліцэнзіі;
  • парушэнні патрабаванняў да займання пасадаў (выкананне работ спецыялістам не па сваёй спецыяльнасці і кваліфікацыі);
  • парушэнні санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў (у правядзенні дэзінфекцыі, стэрылізацыі выяўленыя факты паўторнага выкарыстання медвырабаў аднаразовага прымянення, выкарыстання для лячэння непрастэрылізаваных медвырабаў і інш.);
  • грубыя парушэнні ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоваў што да адсутнасці медыцынскай дакументацыі, дамоваў на тэхнічнае абслугоўванне медыцынскай тэхнікі, выкарыстанне незарэгістраванай медыцынскай тэхнікі, лекаў і методык.

«Названыя парушэнні ў ТДА «Медыцынскі цэнтр «Кравіра», ТАА «Доктар Нема», ТАА «ПлеядаМед» (Dental Clinic) маглі пацягнуць нанясенне шкоды дзяржаўным ці грамадскім інтарэсам, жыццю, здароўю, правам і законным інтарэсам грамадзян або стварыць пагрозу нанясення такой шкоды», — заявілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Рашэнне прынятае сёння, 16 лістапада, і ўступае ў сілу з 28 лістапада «да ліквідацыі выяўленых парушэнняў».

Нагадаем, апошнім часам Мінздароўя не раз прыпыняла працу прыватных медцэнтраў:

  • 13 траўня ў медцэнтр «Нардзін» і да яго заснавальніка Дзмітрыя Сайкова прыйшлі сілавікі з Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК. Як пасля патлумачылі ў ведамстве, у цэнтры выявілі парушэнні падчас правядзення артапедычных умяшанняў і факты ўхілення ад выплаты падаткаў. Пазней у КДК анансавалі новыя праверкі прыватных медцэнтраў: нібыта ў іх нярэдка завышаюць цэны і навязваюць пацыентам непатрэбныя паслугі;
  • 16 траўня Мінздароўя пасля праверак прыпыніла ліцэнзіі медцэнтраў «Ладэ» і «Клініка А1». Цэнтр «Ладэ» адстаяў ліцэнзію і праз месяц аднавіў працу, аднак яшчэ ў пачатку ліпеня яго рахункі заставаліся заблакаванымі Дэпартаментам фінансавых расследаванняў КДК. А вось «Клініку А1» у выніку закрылі;
  • 3 жніўня пасля праверак была прыпыненая дзейнасць цэнтраў «Нардзін» і «Тры Дантысты Плюс». Мінздароўя дазволіла ім працаваць праз два месяцы — 3 кастрычніка;
  • З 14 кастрычніка Мінздароўя прыпыніла дзеянне ліцэнзіі ТДА «Элітан плюс».