Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  2. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  3. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  4. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  5. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  8. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  9. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  10. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  11. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  12. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  13. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
Читать по-русски


Авіякампанія «Белавія» абвясціла промаакцыю з распродажам білетаў па ўсіх рэгулярных напрамках. Купіць білеты па зніжаных тарыфах можна толькі адзін дзень — 27 снежня. А вось даты падарожжа могуць быць у калідоры ад 12 студзеня да 25 сакавіка 2023 года, паведамляе прэс-служба авіяперавозчыка.

Пад акцыю трапілі ўсе напрамкі, куды яшчэ лётае беларуская авіякампанія, акрамя Туркменістана. Цэны — ад 49 да 199 еўра ў абодва бакі з улікам падаткаў і збораў:

  • 49 € - Масква, Санкт-Пецярбург;
  • 99 € - Екацярынбург, Казань, Калінінград;
  • 149 € - Тбілісі, Батумі, Кутаісі, Сочы;
  • 199 € - Ташкент, Астана, Стамбул, Дубай, Ерэван, Баку.

Купіць акцыйныя білеты можна як у абодва бакі, так і ў адзін. Яны прадаюцца на сайце кампаніі і ў мабільнай праграме. Тэрмін паміж білетамі «туды» і «назад» не павінен перавышаць адзін месяц. Білет мусіць выкарыстоўвацца ў адпаведнасці з чарговасцю маршруту: калі ён не быў выкарыстаны на першым участку, то анулюецца.

Колькасць білетаў па тарыфе «Прома» абмежаваная, але можна камбінаваць з іншымі тарыфамі, калі, напрыклад, у адзін з бакоў засталіся толькі білеты па поўным кошце або вярнуцца назад пасажыр збіраецца пасля 25 сакавіка.

Пры гэтым на ўвесь камбінаваны білет будуць распаўсюджвацца правілы тарыфу «Прома». А менавіта: акцыйныя білеты нельга вярнуць, абмяняць, унесці ў іх змены. Вяртанне сродкаў у выпадку адмовы ад палёту магчымае толькі ў выпадку хваробы пасажыра або членаў сям'і, якія едуць з ім, ці забароны яму на ўезд у краіну.