Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  2. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  3. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  4. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  5. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  8. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  9. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  10. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  11. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  12. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
Читать по-русски


Палітзняволены журналіст Дзяніс Івашын, які цяпер адбывае 13-гадовы тэрмін у калоніі, моцна захварэў у карцары праз холад. Ён скардзіцца на праблемы з дыханнем, яго змясцілі ў каранцін, паведаміла жонка журналіста Вольга Івашына.

Дзяніс Івашын падчас судовага працэсу. Фота: ПЦ «Вясна»

Паводле яе словаў, адміністрацыя гродзенскай калоніі 6 студзеня адправіла Івашына ў карцар на сем сутак, прычына гэтага рашэння невядомая.

— Імаверна, стандартна — выдуманае для палітвязняў «парушэнне правілаў унутранага распарадку», — напісала Вольга Івашына ў тэлеграм-канале.

На мінулым тыдні яна расказала, што ў палітвязня адабралі малюнак навагодняй елкі з жоўта-блакітнымі гірляндамі і бела-чырвонымі шарыкамі.

У карцары, піша Вольга, яе муж моцна захварэў ад холаду і быў вымушаны звярнуцца па дапамогу да медыкаў.

— Фельчар агледзеў Дзяніса і прыняў рашэнне перамясціць яго ў каранцін, спыніўшы такім чынам адбыванне «пакарання» ў карцары. Прычым фізічны стан Дзяніса быў настолькі дрэнным, што медык дазволіў яму ўдзень ляжаць на ложку, — напісала Івашына.

Паводле яе словаў, журналіст скардзіцца на праблемы з дыханнем, магчыма, гаворка ідзе пра рэспіраторнае віруснае захворванне.

Нагадаем, Дзяніса Івашына ў верасні мінулага года судзілі па двух артыкулах — арт. 365 (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных справаў) і ч. 1 арт. 356 КК Беларусі (дзяржаўная здрада). Суддзя прызнаў яго вінаватым і асудзіў на 13 гадоў і 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Журналіст раней супрацоўнічаў з газетай «Новы час», таксама ён удзельнік украінскай ініцыятывы «Інфармнапалм», вядомы сваімі расследаваннямі. Яго апошні артыкул быў прысвечаны экс-супрацоўнікам украінскага «Беркута» ў беларускіх сілавых структурах. КДБ абвінаваціў яго ў супрацоўніцтве з разведкай украінскіх дыпламатаў у Мінску і Брэсце.

Дзяніс Івашын прызнаны палітвязнем.